навіны

Украінскі вайсковы эксперт: Лукашэнка рэальна рыхтуецца да вайны

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Міністэрстве абароны. 26 траўня 2022 года. (Фота: president.gov.by)
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Міністэрстве абароны. 26 траўня 2022 года. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Але ёсць верагоднасць, што беларусы пяройдуць на бок Украіны.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі працягвае марудзіць з уварваннем ва Украіну, аднак ужо відавочна, што ён рыхтуецца да вайны. Пра гэта ў калонцы для «НВ» напісаў украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў.
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Міністэрстве абароны. 26 траўня 2022 года. (Фота: president.gov.by)
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Міністэрстве абароны. 26 траўня 2022 года. (Фота: president.gov.by)
«Усе тыя дзеянні для рыхтавання да вайны, якія ажыццяўляе Лукашэнка, не трэба ўспрымаць як пусканне пылу ў вочы Пуціну, на жаль. Лукашэнка падвышае градус напружання, і ўжо ігнараваць ды казаць, што гэтая гульня, стоадсоткава немагчыма», – заявіў эксперт.
Паводле Алега Жданава, «Лукашэнка, магчыма, з аднаго боку, працягвае адцягваць той час, калі трэба аддаваць загад на ўварванне, але пры гэтым Беларусь рэальна рыхтуецца да вайны».
На думку адмыслоўца, асноўнымі напрамкамі для ўварвання лукашэнкаўскіх войскаў ва Украіну могуць стацца валынскі і роўненскі. А мэта – адкрыць другі фронт і адрэзаць Украіну ад заходняй дапамогі.
«Уварванне наземнай групоўкі можа адбывацца ў напрамку Луцк – Львоў, Роўна – Львоў або Роўна – Тэрнопаль. Будзе пераразанне асноўных шляхоў дастаўкі заходняй дапамогі і ўзбраення Украіне. Уварванне будзе ажыццяўляцца вайсковымі калонамі, як гэта рабілі расейцы ў лютым. На Валыні і ў Ровенскай вобласці мясцовасць такая, што асабліва ў перадбаявым парадку не пойдзеш, і яны будуць вымушаныя ў калонах вылучацца і заходзіць на тэрыторыю Украіны», – заявіў Алег Жданаў.
Перад уварваннем эксперт чакае ракетна-авіяцыйных і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі:
«У нас ёсць чым «сустракаць» і ракетныя войскі, і авіяцыю… Што да ракетных войскаў, то нашая сістэма СПА будзе спрабаваць у парадку сілаў і магчымасцяў змагацца і з ракетамі, якія ляцяць з боку Беларусі. Ну, а ўжо сухаземныя войскі будуць вызначаць лёс войскаў уварвання».
У сваю чаргу дарадца офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч, ацэньваючы рызыкі ўвядзення беларускіх войскаў ва Украіну, заявіў:
«Калі яны [беларускія вайскоўцы. – Заўвага рэд. Belsat.eu] сюды прыйдуць, гэта будзе найбуйнейшае папаўненне вайсковай тэхнікі ўкраінскіх узброеных сілаў».
На думку Арэстовіча, у выпадку сутыкненняў войскаў Беларусі і Украіны беларускія вайскоўцы разам з узбраеннем могуць перайсці на ўкраінскі бок.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10