навіны

Затрыманне адміністратара «праварадыкальных нацыяналістычных каналаў»

ГУБАЗіК праводзіць затрыманне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: torturesbelarus2020.org
ГУБАЗіК праводзіць затрыманне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: torturesbelarus2020.org
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае прыводзіць звесткі рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі. Апошнім часам афіцыйныя ўлады робяць усё, каб схаваць такія факты ад грамадскасці, тым не менш з ускосных дадзеных бачна, што ціск унутры краіны на нязгодных з рэжымам не змяншаецца. 

ГУБАЗіК затрымаў 35-гадовага мінчука, які, паводле МУС, ствараў і адміністраваў у Telegram, YouTube і іншых сацсетках «праварадыкальныя нацыяналістычныя каналы», дзе, як сцвярджаецца, гераізаваўся нацызм і прапагандаваліся ультраправыя ідэі. Агулам на ягоныя рэсурсы былі падпісаныя каля 20 тысяч чалавек, а падчас трансляцый мужчына збіраў донаты. Акрамя яго, над каналамі працавалі яшчэ чацвёра грамадзян Расеі і Казахстана. Супраць затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкула аб рэабілітацыі нацызму.

Вярхоўны суд Беларусі патлумачыў, чаму з сайта знік расклад судовых пасяджэнняў: як паведамляецца ў афіцыйным адказе першага намесніка старшыні суда Валерыя Калінковіча прадстаўнікам выдання «Бюро», сэрвіс адключаны з-за «бестэрміновых рэгламентных работ». Калі дакладна працы завершацца, пакуль невядома. Па словах Калінковіча, карыстальнікаў праінфармуюць, калі доступ да сэрвісу будзе адноўлены.

Гэта не першы выпадак абмежавання доступу да судовай інфармацыі ў Беларусі. Раней з Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала pravo.by знік «Банк судовых рашэнняў», дзе былі даступныя ў тым ліку пастановы па адміністрацыйных і эканамічных справах. Акрамя таго, ужо каля месяца на сайце Вярхоўнага суда не публікуецца расклад судовых паседжанняў. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта спроба беларускіх уладаў схаваць рэпрэсіі. Акрамя раскладу, з сайта Вярхоўнага суда таксама знік раздзел «Спецыяльная вытворчасць».

Сёння стала вядома пра смерць сястры загінулага беларускага добраахвотніка Васіля ПарфянковаАлесі, якую раней пераследавалі проста з тае прычыны, што яна з’яўлялася сваячкай добраахвотніку. Жанчына змагалася з анкалагічным захворваннем. Вядома, што ў 2022 годзе пасля ператрусу ў іх доме Алесю разам з маці затрымалі і адправілі на Акрэсціна.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10