навіны

На Гомельшчыне таксама растуць цэны на праезд

Аўтобус у Гомлі. Фота: GerasimMobil / Wikimedia
Аўтобус у Гомлі. Фота: GerasimMobil / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Гомельскі аблвыканкам сваім рашэннем № 326 ад 10 красавіка, якое 15 красавіка апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, таксама падняў кошт праезду ў грамадскім транспарце.

Запраўка машыны. Фота: Engin Akyurt / Pexels.com

У Беларусі ў суботу зноў даражэе бензін

навіны

Паводле дакументу, адна паездка на звычайных і хуткасных маршрутах падаражэе на 10 капеек і будзе каштаваць 90 капеек, а на экспрэсных – 1 рубель.

Тарыфы ў прыгарадным транспарце вырастуць на 1 капейку за кіламетр. У звычайных маршрутах праезд будзе каштаваць 11 капеек за кіламетр, на хуткасных і дадатковых – 13 капеек, а на экспрэсных – 14 капеек.

Вырасце і кошт праязных білетаў. Дакумент набывае моц пасля яго апублікавання.

Гомельшчына – апошні рэгіён Беларусі, дзе падаражэў праезд. У канцы сакавіка на 10 капеек быў павышаны кошт праезду на Магілёўшчыне і Меншчыне. 4 красавіка былі апублікаваныя рашэнні аб павышэнні тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце ў Менску, на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне. 11 красавіка ў Нацыянальным рэестры прававых актаў было зарэгістраванае аналагічнае рашэнне Віцебскага аблвыканкаму.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10