навіны

У Іспаніі затрымалі пару, якая ўвозіла і прадавала экзатычных жывёлін з Беларусі

Экзатычныя коткі, якіх незаконна разводзілі ў Іспаніі. Фота: interior.gob.es
Экзатычныя коткі, якіх незаконна разводзілі ў Іспаніі. Фота: interior.gob.es
podpis źródła zdjęcia

На іспанскіх Балеарскіх астравах правялі аперацыю, у рамках якой былі вызваленыя з два дзясяткі каціных, у тым ліку з Беларусі. Падазраваныя прадавалі жывёлінаў у розныя куткі свету, а кошт даходзіў да дзясяткаў тысяч еўраў, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Іспаніі.

Грамадзянская гвардыя Іспаніі затрымала дзвюх асобаў у горадзе Манакор (Маллёрка) па факце продажу экзатычных жывёлінаў праз інтэрнэт. Падазраваныя змешчаныя пад варту паводле абвінавачвання ў злачынствах супраць дзікай прыроды, кантрабандзе, падробцы дакументаў і арганізаванай злачыннасці.

Падчас ператрусу былі знойдзеныя 19 асобінаў сямейства каціных, у тым ліку: чыстакроўны каракал, два чыстакроўныя сервалы і яшчэ 16 гібрыдных котак рознай ступені гібрыдызацыі і відаў. Канфіскаваныя больш як 40 пашпартоў жывёлінаў з Расеі, Беларусі і Кітаю, а таксама два камп'ютары, тры мабільныя тэлефоны і дзве флэшкі. Аперацыя пачалася ў сакавіку 2024 года, калі іспанская служба аховы прыроды SEPRONA даведалася, што пара, якая жыве ў горадзе Ар'янь (Пальма-дэ-Маллёрка), мае і разводзіць сервалаў, каракалаў і іх гібрыдаў з хатнімі коткамі, а затым прадае іх праз сацыяльныя сеткі.

Дар’я Тышкевіч. Варшава, Польшча. 1 траўня 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)

«Каты не маюць нацыянальнасці». Схадзілі ў госці да ўладальніцы брэнду «Catelie» Дар'і Тышкевіч

навіны

Агенты выявілі, што развядзенне каракалаў і сервалаў на Маллёрцы было толькі вяршыняй айсбергу ў міжнароднай схеме, якая ахоплівае іншыя падахоўныя віды (белыя тыгры, чорныя леапарды, пумы, гіены і г. д.), у якой таксама ўдзельнічалі заводчыкі, перавознікі і ветэрынары. Большасць жывёлінаў, выстаўленых на продаж, прывезлі кантрабандай з такіх краінаў, як Расея, Беларусь і Украіна. Іх увозілі ў Еўразвяз праз беларуска-польскую мяжу, пасля чаго распаўсюджвалі паводле падробленых дакументаў.

Затрыманыя размяшчалі ў сваіх сацсетках абвесткі аб продажы белых тыграў, дымчатых леапардаў, паўночных рысяў, гіенаў, чорных леапардаў і пумаў. Гэтак, дымчаты леапард быў ацэнены на 60 тыс. еўраў. Паколькі ў злачынцаў не было дазволу на развядзенне і продаж, яны былі арыштаваныя.

Экзатычныя коткі, якіх незаконна разводзілі ў Іспаніі. Фота: interior.gob.es
Экзатычныя коткі, якіх незаконна разводзілі ў Іспаніі. Фота: interior.gob.es
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

У Беларусі расце колькасць шалёных жывёлінаў. Што важна ведаць і як засцерагчыся

навіны

Жывёлінаў часова размясцілі ў сафары-заапарку ў Сон-Сэрвэры. Пасля іх перавязуць на пастаяннае месца жыхарства ў цэнтры «Primadomus» (Алікантэ).

Небяспека развядзення экзатычных жывёлінаў

У МУС Іспаніі адзначаюць, што спробы разводзіць і ўтрымліваць дзікіх каціных у якасці хатніх жывёлінаў шырока распаўсюджаныя ў Расеі і Украіне, і гэта пачалі пераймаць і ў іншых краінах. Пры гэтым такім відам трэба шмат месца. Акрамя таго, яны вельмі агрэсіўныя і могуць уяўляць небяспеку для людзей ці іншых жывёлінаў, таму шмат хто ўрэшце пазбаўляецца ад іх.

Заводчыкам удалося спарыць гэтых котак з хатнімі, нягледзячы на праблемы стэрыльнасці і жыццяздольнасці нашчадкаў. Больш за тое, і каракалы, і сервалы часта разглядаюць хатніх котак у якасці здабычы, а не партнёраў для спарвання, што прыводзіць да гібелі або сур'ёзных траўмаў.

Мэтай гібрыдызацыі ёсць атрыманне катоў з не такім дзікім характарам, як у іх дзікіх бацькоў. Калі цэны на чыстакроўнага каракала або сервала могуць перавышаць 8 тыс. еўраў, то гібрыд першага пакалення можа каштаваць да 18 тыс. еўраў.

У Еўразвязе гэтыя жывёліны знаходзяцца пад абаронай, у тым ліку гібрыды да чацвёртага пакалення.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10