навіны

Саўмін павялічыў долю дзяржавы ў мадэрнізаваных, але стратных прадпрыемствах

Стары цэментны завод у Крычаве. Фота: krichevlive.by
Стары цэментны завод у Крычаве. Фота: krichevlive.by
podpis źródła zdjęcia

Урад Беларусі сваёй пастановай № 212 ад 11 красавіка, якую сёння апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ізноў павялічыў долю дзяржавы ў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў.

 Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белорусская цементная компания

«Цэментная галіна стратная». Чаму прадпрыемствы не акупляюцца?

навіны

Гаворка ідзе пра цэментныя, шкляныя і дрэваапрацоўчыя заводы: ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Гомельшкло», ААТ «Івацэвічдрэў», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат».

Павелічэнне долі дзяржавы ў іх статутных фондах ёсць вынікам аказанага ім дзяржпадтрымання ў 2024 годзе. Гэта робіцца штогод згодна з указамі Аляксандра Лукашэнкі ад 2016 і 2019 гадоў аб падтрыманні стратэгічна важных прадпрыемстваў.

Агульная сума аказанай ім дзяржавай дапамогі ў 2024 годзе склала 46,55 млн рублёў. Найбольшую суму, або амаль 16 млн рублёў, атрымаў «Крычаўцэментнашыфер». Грошы выплачваюцца з дзяржаўнага бюджэту.

Нагадаем, што ўкідванне грошай у цэмент пачалося ў 2006 годзе. З 2006 да 2011 года ў мадэрнізацыю трох заводаў уклалі 1,2 млрд долараў ЗША, але на планаваныя 10 млн тонаў цэменту на год не выйшлі. Аб'ём вытворчасці за 11 месяцаў 2024 года – удвая меншы.

Не прызнаўшы правалу першай мадэрнізацыі ў галіне, рэжым плануе чарговую. Закрываць заводы праз страты ніхто не збіраецца. Кіраўнікі перыядычна атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды і штогод маюць падтрыманне.

Падобная сітуацыя і з дрэваапрацоўчай ды шкляной галінамі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10