навіны

«Цэментная галіна стратная». Чаму прадпрыемствы не акупляюцца?

 Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белорусская цементная компания
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белорусская цементная компания
podpis źródła zdjęcia

Пазычалі вытворцы цэменту – плаціць жа крэдытныя адсоткі будуць з дзяржаўнага бюджэту. То бок, з падаткаў беларусаў. Пастанову наконт такой дапамогі Беларускаму цэментнаму заводу і «Крычаўцэменташыферу» прыняў урад. Чаму прадпрыемствы не акупляюцца, нягледзячы на працяглую мадэрнізацыю і быццам бы рост экспарту прадукцыі?

Увесь год Беларуская цэментная кампанія мдэрнізавалася – у змаганні за зніжэнне сабекошту вытворчасці цэменту.

Высокі сабекошт – галоўная праблема неакупляльнасці. Цягам года патрацілі звыш Br 50 млн для ўдасканалення вытворчасці на некаторых з дваццаці прадпрыемствах холдынгу. Грошы вызваліліся пасля пераводу Саўмінам даўгоў з долараў і еўраў у беларускія рублі. Чарговая дзяржаўная дапамога прадугледжаная налета:

,,

«Выплачваць у 2025 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (...) у межах выдаткаў, вызначаных у бюджэце на ўказаны фінансавы год на гэтыя мэты, адсоткі за карыстанне крэдытамі (...) адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларускі цэментны завод" і "Крычаўцэментнашыфер"», - напісана ў пастанове Саўміну № 996.


Крэдытныя даўгі ў рублях выплачаныя на 9 % (да Br 40,7 млн). У лістападзе яны складалі разам амаль Br 41 млн. Доўг у доларах «Крычаўцэменташыферу» перад «Беларусбанкам» скараціўся цягам дванаццаці гадоў на 14 % (да $ 57,2 млн).

Рублёвыя пазыкі будуць выплачваць паводле поўнай стаўкі рэфінансавання, а валютныя крэдыты паводле стаўкі рэфінансавання – не больш чым на 7 % гадавых і ў рублях. Адсоткі пакрые бюджэт.

 Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белорусская цементная компания
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белорусская цементная компания

Укідванне грошай у цэмент пачалося ў 2006 годзе. Пра пачатак мадэрнізацыі ўзгадвае Беларускі расследавальніцкі цэнтр:

«Пад гэта прывабілі кітайскія звязаныя крэдыты. Але будаўніцтва зацягнулася, падаражэла ў 2 разы, а цэны на цэмент за гэты час упалі».

З 2006-га па 2011 год у мадэрнізацыю трох заводаў (трэці – Краснасельскі) уклалі $ 1,2 млрд, але не выйшлі на планаваныя 10 млн тонаў цэменту на год. Аб'ём вытворчасці за 11 сёлетніх месяцаў – удвая меншы.

«Трэба ўважліва глядзець рынак і сабекошт. Бо калі нешта дастаткова дарагое, а вы збіраецеся ўкідаць у рынак трайны аб'ём чагосці, будзьце гатовыя да таго, што цэны саб'юцца на адных толькі вербальных інтэрвенцыях. Высокі сабекошт, неадпаведныя тэхналогіі і празмерная магутнасць», – тлумачыць эканамічная аглядальніца, галоўрэд парталу «Plan B.» Вольга Лойка.

Не прызнаўшы правалу першай, рэжым плануе чарговую мадэрнізацыю ў галіне, каб павялічыць экспарт. Пры тым, што асноўны для БЦК і «Крычаўцэменташыферу» расейскі рынак прасеў праз скарачэнне жыллёвага будавання і падзенне эканомікі агулам. Беларускі рынак, на які працуюць «Краснасельскбудматэрыялы», – перанасычаны.

,,

«Атрымліваецца, што па мінулым годзе цэментная галіна была стратнаю. Страты выраслі фактычна ўдвая і перавыслілі Br 200 млн рублёў. Даўгі за папярэднюю мадэрнізацыю так і засталіся не вернутымі», – кажа Вольга Лойка.


Закрываць заводы ніхто не збіраецца. Кіраўнікі перыядычна атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды і штогод маюць падтрыманне.

«Упэўнены, што калектыў прадпрыемства надалей прыкладзе ўсе намаганні для выканання прыярытэтных дзяржаўных задач і ўнясе свой ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну і Рэспублікі Беларусь», – казаў генеральны дырэктар «Беларускага цэментнага заводу» Ігар Сяргееў у роліку, прысвечаным юбілею прадпрыемства.

Падобны «ўнёсак» робіць яшчэ адна стратная галіна, дрэваапрацоўчая. Толькі афіцыйна названая сума мадэрнізацыі там складае Br 4 млрд рублёў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Юлія Цяльпук, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10