Меркаваннi

Чаму дзеянні Будапэшту пад кіраўніцтвам Віктара Орбана ставяць пад сумнеў будучыню ЕЗ

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і прэмʼер-міністр Славакіі Роберт Фіца, 28 красавіка 2025 года, Браціслава, Славакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty Images
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і прэмʼер-міністр Славакіі Роберт Фіца, 28 красавіка 2025 года, Браціслава, Славакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty ImagesСлавакія. Фота: Zuzana Gregorova / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У 2025 годзе Вугоршчына пад кіраваннем Віктара Орбана канчаткова замацавалася ў статусе «траянскага каня» унутры Еўрапейскага Звязу. Апошнія крокі афіцыйнага Будапэшту – выхад з Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), актыўная антыўкраінская рыторыка і прамое процідзеянне еўраінтэграцыі Украіны – становяцца не проста асобнымі інцыдэнтамі, а часткамі сістэмнай палітыкі, накіраванай на паслабленне еўрапейскага адзінства і падрыў сумесных механізмаў прыняцця рашэнняў.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймз Дэйвід Вэнс. Фота: Vice President JD Vance / Facebook

Міру пакуль не будзе. Віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс даў на перамовы яшчэ 100 дзён

Вайна

29 красавіка 2025 года вугорскі парламент прагаласаваў за выхад краіны са складу МКС – інстытуту, які на працягу двух дзесяцігоддзяў служыў механізмам прыцягнення да адказнасці за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і генацыд. Фармальная нагода – ордэр на арышт прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу. Фактычная прычына – усё больш дэманстратыўнае адмежаванне Вугоршчыны ад міжнародных інстытутаў, якія стаяць на варце вяршэнства права і правоў чалавека.


Выхад Вугоршчыны з МКС не толькі парушае абавязацельствы краіны па Рымскім статуце, але і пасылае небяспечны сігнал іншым аўтакратычным і правапапулісцкім рэжымам: міжнароднае права становіцца неабавязковым. Гэтае рашэнне асабліва трывожыць на фоне агрэсіі Расеі супраць Украіны, калі расследаванні ваенных злачынстваў маюць вырашальнае значэнне. Вугоршчына тым самым дэманструе, што можа стаць сховішчам для злачынцаў, калі іх дзеянні адпавядаюць інтарэсам ураду Віктара Орбана.


Адначасова з выхадам з МКС, Орбан пачаў актыўную кампанію супраць уступлення Украіны ў Еўрапейскі Звяз. Ён ініцыяваў агульнанацыянальнае апытанне (так званы «нацыянальны кансіліум»), у якім адкрыта заклікаў грамадзян галасаваць «супраць», сцвярджаючы, што сяброўства Украіны ў ЕЗ «знішчыць вугорскую эканоміку» і прывядзе да «сацыяльнага калапсу» – ад падаражэння прадуктаў да скарачэння дапамог.

Акрамя гэтага, урад Вугоршчыны разаслаў па пошце агітацыйныя лісты, у якіх утрымліваліся адкрыта маніпулятыўныя сцвярджэнні пра будучае павышэнне падаткаў і збядненне вугорскіх сем'яў у выпадку прыняцця Украіны ў ЕЗ. Усё гэта частка стратэгіі ўнутранай мабілізацыі, дзе Украіна ўяўляецца пагрозай, а Орбан – «абаронцам нацыянальных інтарэсаў».


Але за ўнутраным папулізмам хаваецца выразная знешнепалітычная ўстаноўка: дэстабілізацыя ЕЗ знутры, сабатаж рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне ўкраінскага суверэнітэту, і гульня на руку Расеі. Фактычна Орбан прасоўвае ў Бруселі інтарэсы Крамля, выкарыстоўваючы права вета і «кансэнсусны шантаж» як інструмент ціску на еўрапейскіх партнёраў.

Будынак Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Фота: Mouneb Taim / Anadolu via Getty Images
Будынак Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Фота: Mouneb Taim / Anadolu via Getty Images

Антыеўрапейская рыторыка Орбана ўжо даўно перастала быць маргінальнай. З канца 2010-х гадоў ён актыўна выбудоўвае «неліберальную дэмакратыю», якая спалучае аўтарытарныя практыкі ўнутры краіны і стратэгічнае сабатаванне еўрапейскай салідарнасці. У адрозненне ад іншых папулістаў, Орбан не кідаецца паміж курсамі, а паслядоўна фармуе альтэрнатыўную мадэль – нацыяналістычную, антыімігранцкую, прарасейскую і антыліберальную.

,,

Пад прэтэкстам абароны суверэнітэту Вугоршчына блакавала дзясяткі еўрапейскіх ініцыятыў: санкцыі супраць Расеі, ваенную дапамогу Украіне, палітыку па клімаце, міграцыйную рэформу, энергетычнае пераасэнсаванне. Вугорская дыпламатыя ператварылася ў інструмент тармажэння – і ўнутры ЕЗ, і ў NATO.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выступае з прамовай на 61-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мюнхен, Нямеччына. 14 лютага 2025 года. Фота: Tobias Schwarz / AFP / East News

Пасля Мюнхенскай канферэнцыі: Еўропа застаецца без ЗША

Меркаваннi

Гэта разбурае саму ідэю Еўрапейскага Звязу як супольнасці, якая заснаваная на кампрамісе, узаемнай падтрымцы і агульным праве. Калі адзін з членаў сістэматычна парушае правілы, застаючыся пры гэтым у складзе клуба, то правілы губляюць сілу, а адзінства становіцца фікцыяй.


Вопыт Орбана натхняе правых і ўльтраправых па ўсёй Еўропе – ад Марын Ле Пэн у Францыі да Роберта Фіца ў Славакіі. Ён даказвае, што можна быць часткай ЕЗ і пры гэтым сістэмна разбураць яго знутры. Фінансаванне з еўрафондаў ідзе, нягледзячы на пастаянныя парушэнні вяршэнства права, карупцыю і цэнзуру. Еўразвяз аказваецца няздольным выпрацаваць эфектыўны механізм процідзеяння падобным рэжымам.


Калі паводзіны Орбана не сустрэнуць рэальнага супраціву, яго лінія стане новай нормай. Гэта будзе азначаць канец ЕЗ як супольнасці каштоўнасцяў – замест гэтага мы атрымаем клуб транзакцыйных інтарэсаў, дзе сіла права саступіць праву сілы.

Сёння Орбан не проста лідар адной з краін-членаў ЕЗ. Ён – выпрабаванне для самога Еўрапейскага Звязу. ЕЗ павінен адказаць на ключавое пытанне: ці гатовы ён абараняць свае прынцыпы або працягне дазваляць унутраным сабатажнікам дыктаваць умовы, дагаджаючы аўтарытарным рэжымам?


Адказ на гэта вызначыць будучыню не толькі Украіны ў Еўропе, але і самога еўрапейскага праекту. Таму што калі ЕЗ не здольны абараніць праўду ў сваім доме, ён не зможа супрацьстаяць пагрозам звонку. А значыць, Орбан – гэта не проста праблема Вугоршчыны. Гэта выклік усяму еўрапейскаму кантыненту.

/ІР


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10