Вайна

Зяленскі: Расейцы просяць цішыні на 9 траўня, а самі б’юць кожны дзень па Украіне

4 траўня 2025 года Расея нанесла ўдар кіраванымі авіябомбамі па Арэхаве. Фота: ДСНС Украіны ў Запарожскай вобласці
4 траўня 2025 года Расея нанесла ўдар кіраванымі авіябомбамі па Арэхаве. Фота: ДСНС Украіны ў Запарожскай вобласці
podpis źródła zdjęcia

Паводле ўкраінскага боку, за гэты тыдзень, з 28 красавіка да 4 траўня, Расея скарыстала супраць Украіны больш за 1180 ударных дронаў, 1360 кіраваных авіябомбаў і 10 ракетаў розных тыпаў.

«Расейцы просяць цішыні на 9 траўня, а самі бʼюць кожны дзень па Украіне. Гэта цынізм найвышэйшага ўзроўню. […] Трэба рэальнае спыненне агню. Украіна гатовая да цішыні з любога дня, але не менш за месяц, каб пакласці канец вайне. Калі цішыня, то кожны дзень, калі спыненне агню, то не ў іхныя святы, а на кожны дзень», – паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.


Нагадаем, што Уладзімір Пуцін абвясціў «замірэнне» з 8 да 11 траўня і заклікаў Украіну далучыцца. Гэта было звязана з планамі Пуціна правесці 9 траўня парад у Маскве, куды запрасілі прадстаўнікоў краінаў, што падтрымліваюць агрэсію Расеі.


З улікам таго, што падчас «велікоднага замірэння» абстрэлы Украіны Расеяй працягнуліся, Зяленскі адхіліў прапанову чарговага замірэння на тры дні:


«Нашая пазіцыя вельмі простая адносна ўсіх краінаў, што ехалі ці едуць на 9 траўня: мы не можам несці адказнасці за тое, што адбываецца на тэрыторыі РФ. Яны гарантуюць вам бяспеку – і таму гарантыяў ніякіх даваць мы не будзем».


Чакаецца, што на парад у Маскву прыедуць афіцыйныя асобы 20 дзяржаваў. Сярод іх – кіраўнікі Палестыны, Бразіліі, Азербайджану, Арменіі, Казахстану, Вʼетнаму, Кубы, Кітаю. Запрошаная Індыя ад візіту адмовілася.

Аляксандр Лукашэнка 9 траўня таксама мусіў быць у Маскве: да 2019 года ён ехаў, калі хацеў, у 2019-м заявіў, што яго не запрашалі, а графікі не сумяшчаюцца. Але пасля 2020 года ўжо нічога не перашкаджала яму наведваць парады ў Маскве.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10