навіны

Мігранты мяняюць напрамак атак на мяжы

Мігранты, якія атакуюць польскую мяжу з боку Беларусі. Чэрвень 2024 года. Фота: Maciej Luczniewski / NurPhoto via Getty Images
Мігранты, якія атакуюць польскую мяжу з боку Беларусі. Чэрвень 2024 года. Фота: Maciej Luczniewski / NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Мігранцкі ціск з боку Беларусі на мяжы з Еўразвязам працягваецца, але сітуацыя крыху скарэктавалася: колькасць нелегалаў у напрамку Польшчы змяншаецца, але разам з тым павялічваецца ў напрамку Літвы і Латвіі. 

Спроба мігрантаў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі з дапамогаю, як сцвярджае польскі бок, беларускага службоўцы. Скрыншот: JacekDobrzynski / X.com

Кіраўнік МУС Польшчы абвінаваціў беларускіх афіцэраў у агрэсіі на мяжы

навіны

На фоне агрэсіўных дзеянняў з боку мігрантаў, якіх, паводле польскіх уладаў, падтрымліваюць людзі ў форме беларускіх сілавікоў, назіраецца змена ў напрамках, якія фарсіруюць нелегальныя мігранты.

Як адзначае тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы», колькасць спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі ў Польшчу рэзка скарацілася – больш чым у 2,5 разы за тыдзень: з больш як 1200 выпадкаў да 410.

У той жа час назіраецца процілеглая тэндэнцыя на латвійскім і літоўскім напрамках. За апошнія некалькі тыдняў колькасць мігрантаў, што спрабуюць трапіць у ЕЗ праз гэтыя межы, толькі расце. Гэта можна пабачыць на графіку, які прыводзіцца ў тэлеграм-канале.

Колькасць спроб нелегальнага пераходу мігрантаў з Беларусі ў краіны Еўразвязу. Малюнак: Што думаюць беларусы / Telegram
Колькасць спроб нелегальнага пераходу мігрантаў з Беларусі ў краіны Еўразвязу. Малюнак: Што думаюць беларусы / Telegram

Рост націску на заходнія межы назіраецца з пачатку 2025 года, асабліва пасля прэзідэнцкіх «выбараў», якія праводзіліся ў Беларусі 26 студзеня.

Так, напрыклад, толькі за адзін тыдзень – з 28 сакавіка да 4 красавіка – было зафіксавана больш за тысячу спроб прарыву. Большасць з іх памежным службам Літвы і Латвіі ўдалося спыніць, аднак памежнікі адзначаюць штораз большую агрэсіўнасць мігрантаў.

Акрамя таго, польскія памежныя службы паведамлялі, што атакі мігрантаў з беларускага боку здымаліся на камеру. Як мяркуецца, гэтыя відэа могуць быць выкарыстаныя для прапаганды, што вядзецца беларускім бокам і арганізатарамі працэсу міграцыі, з мэтай паказаць, нібыта мяжу з Польшчай можна лёгка пераадолець.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10