Аляксандр Лукашэнка зноў спрабуе гуляць з Захадам, таму вызваліў 14 палітвязняў пасля візіту ў Менск спецпасланніка прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага. Аднак за апошнія пяць год Лукашэнка згубіў свае перавагі, таму Захад не вельмі ўспрымальны да гэтых сігналаў, каб паляпшаць адносіны. Такое меркаванне выказаў у эфіры «Белсату» палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.