навіны

Кіраўнік МУС Польшчы абвінаваціў беларускіх афіцэраў у агрэсіі на мяжы

img
Спроба мігрантаў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі з дапамогаю, як сцвярджае польскі бок, беларускага службоўцы. Скрыншот: JacekDobrzynski / X.com
podpis źródła zdjęcia

Міністр унутраных справаў Томаш Семоняк заявіў, што апошнім часам «беларускія афіцэры ўдзельнічалі ў адкрытых правакацыях і агрэсіўных дзеяннях каля мяжы». Прэс-сакратар ведамства апублікаваў відэа здарэння.

«11 тысячаў працаўнікоў МУС і жаўнераў польскага войска ахоўваюць польска-беларускую мяжу. Не выклікае сумневаў шчыльная супраца службаў Беларусі з бандамі, што арганізоўваюць кантрабанду людзей з Афрыкі і Азіі. Апошнім часам беларускія афіцэры нават удзельнічалі ў адкрытых правакацыях і агрэсіўных дзеяннях каля мяжы», – напісаў у сацыяльнай сетцы X.com міністр унутраных справаў Томаш Семоняк.


Каб пацвердзіць гэтую заяву, прэс-сакратар міністра Яцэк Дабжыньскі апублікаваў відэа, знятае на мяжы недалёка ад вёскі Мельнік – з беларускага боку гэта Камянецкі раён Берасцейшчыны.


На запісы відаць, што парушальнікі спрабуюць распілаваць агароджу, а калі прымчаў аўтамабіль памежнікаў, зламыснікі пачалі закідваць яго камянямі. За плотам можна заўважыць асобу ў вайсковай форме хакі.


«Дзясяткі людзей спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу. Пры з'яўленні патруля нападнікі пачынаюць кідаць камяні ў аўтамабіль. У групе агрэсараў камера фіксуе беларускага службоўцу ў форме, які таксама атакуе камянямі нашых службоўцаў», – напісаў Дабжыньскі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Група мігрантаў, якую затрымалі польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю. 23 траўня 2023 года. Фота: Strazgraniczna.pl

«Каманда міністра была». Апублікавалі размовы беларускіх арганізатараў міграцыйнага крызісу

навіны

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ разгарэўся ў 2021 годзе, калі супраць Менску ўвялі санкцыі за прымусовую пасадку самалёта з Раманам Пратасевічам і Соф’яй Сапегай. Захад абвінавачвае ўлады Беларусі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі, Аляксандр Лукашэнка ў адказ сцвярджае, што Еўропа нібыта сама паклікала гэтых людзей, і не раз казаў, што «нікога лавіць тут не будзем, няхай ідуць».


Сёлета Памежная ахова Польшчы налічыла больш за 2 тысячы спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з іх 1300 – у сакавіку.


У Літву сёлета намагаліся трапіць 288 парушальнікаў.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10