навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 ліпеня

У выніку абстрэлу Аўдзееўкі 7 ліпеня адзін чалавек загінуў, яшчэ двое паранены. (Фота: УНІАН)
У выніку абстрэлу Аўдзееўкі 7 ліпеня адзін чалавек загінуў, яшчэ двое паранены. (Фота: УНІАН)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 7 ліпеня чытайце ў нашым аглядзе.
У выніку абстрэлу Аўдзееўкі 7 ліпеня адзін чалавек загінуў, яшчэ двое паранены. (Фота: УНІАН)
У выніку абстрэлу Аўдзееўкі 7 ліпеня адзін чалавек загінуў, яшчэ двое паранены. (Фота: УНІАН)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 36 650 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў ва Усходняй зоне аперацыі расейцы не спынялі наступальных дзеянняў з мэтай займець поўны кантроль над тэрыторыямі Данецкай і Луганскай вобласцяў.
На славянскім кірунку расейцы, абстраляўшы паселішчы Даліна, Курулька, Мазанаўка, Багародзічнае, Адамаўка і Чэпіль, намагаюцца праводзіць штурмавыя дзеянні. Пры гэтым войскі РФ спрабуюць падавіць супраціў украінскіх вайскоўцаў і атрымаць поўны кантроль над тэрыторыяй Луганскай вобласці.
На бахмуцкім кірунку расейцы абстралялі са ствольнай артылерыі тэрыторыі каля Івана-Дар’еўкі, Семігор’я і Вуглягорскай ТЭС. Таксама быў нанесены авіяцыйны ўдар каля Спірнага.
На краматорскім кірунку вораг абстраляў са ствольнай і рэактыўнай артылерыі ваколіцы Крывой Лукі, Кузьмынаўкі і Грыгораўкі. Цяпер расейцы намагаюцца парушыць сістэму кіравання і сувязі ўкраінскіх сілаў абароны.
На аўдзееўскім, курахаўскім і навапаўлаўскім кірунках працягваюцца абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў з артылерыі розных калібраў уздоўж лініі сутыкнення з мэтаю скаваць ЗСУ.
Адзначаецца, што за межамі Усходняй зоны аперацыі войскі РФ у асноўным трымалі абарону на харкаўскім кірунку, але пры гэтым праводзілі лакальныя штурмавыя дзеянні і абстрэльвалі з артылерыі навакольныя населеныя пункты.
У выніку абстрэлу Аўдзееўкі 7 ліпеня адзін чалавек загінуў, яшчэ двое паранены. (Фота: УНІАН)
У выніку абстрэлу Аўдзееўкі 7 ліпеня адзін чалавек загінуў, яшчэ двое паранены. (Фота: УНІАН)
На паўднёвабужскім кірунку расейцы намагаліся не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў, пры гэтым праводзілі абстрэлы з розных відаў зброі паселішчаў Ліманы, Пасад-Пакроўскае, Прыбузкае, Мірнае, Котлярава і Благадатнае.
Адзначаецца, што ў ваколіцах Дабранкі ЗСУ знішчылі дыверсійна-разведвальную групу расейцаў, пасля чаго адбілі атаку ворага.
Таксама аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што ў Мікалаеўскай вобласці знішчаныя тры склады боепрыпасаў РФ, у Херсонскай – адзін з палівам.
На сівэрскім кірунку вораг абстраляў украінскія пазіцыі каля паселішчаў Ваўкоўка, Міраполле, Кіндратаўка і Эсмань Сумскай вобласці. На валынскім і палескім кірунках, якія выходзяць на межы з Беларуссю, цягам апошніх содняў сітуацыя не мянялася.
Тым часам выданне «Важные истории» паведаміла, што расейская армія набірае кантрактнікаў для вайны на біржах працы. Гаворыцца, што прынамсі сем падраздзяленняў, якія ваявалі ва Украіне, размясцілі адпаведныя вакансіі. Паводле «Важных историй», усяго шукаюць на працу 2166 чалавек.
Акрамя гэтага паведамляецца, што больш за 50 зняволеных з калоніяў № 6 і № 7 Санкт-Пецярбургу адправілі ў Растоўскую вобласць для далейшага ўдзелу ў вайне ва Украіне. Паводле крыніцы, узамен зняволеным абяцаюць 200 тыс. расейскіх рублёў за паўгода службы і амністыю.
Начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення Беларусі, намеснік начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі Руслан Касыгін заявіў, што ў выпадку ваеннага канфлікту паміж еўрапейскімі краінамі і Расеяй Беларусь ударыць па Польшчы. Пры гэтым начальнік ГРУ зазначыў, што Беларусь не прыхільніца такога сцэнару развіцця падзеяў.
ВК belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10