«Бєлорусія» выйшла з моды: што сталася з украінскімі псеўдабеларускімі брэндамі
22.07.2022, 16:30
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рэкламны персанаж кампаніі «Двері Білорусії» на адкрыцці крамы. Харкаў, Украіна. 26 красавіка 2016 года. (Фота: dveribelorussii.com.ua)
podpis źródła zdjęcia
«Белая бяроза» цяпер «Біла береза», а «Пломбір Бєлорусії» – проста «Пломбір»
Нягледзячы на вайну, ва ўкраінскіх крамах яшчэ можна знайсці нават апошнія расейскія прадукты накшталт кансерваў «Русский берег». Але і расейскія, і беларускія, і псеўдабеларускія прадукты знікаюць з украінскіх крамаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рэкламны персанаж кампаніі «Двері Білорусії» на адкрыцці крамы. Харкаў, Украіна. 26 красавіка 2016 года. (Фота: dveribelorussii.com.ua)
Украіна амаль цалкам спыніла гандаль з Беларуссю пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага нападу. Са студзеньскіх 564 млн долараў ЗША экспарт тавараў абваліўся да 10–15 млн долараў у сакавіку і красавіку (навейшых звестак няма).
Падчас першай фазы нападу расейскія войскі ішлі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, таксама з беларускай тэрыторыі вяліся абстрэлы. Беларускія войскі так і не ўвайшлі ва Украіну, ужо тры тыдні Расея не выкарыстоўвае беларускай тэрыторыі і паветранай прасторы для ўдараў па Украіне. Хоць асобныя ўкраінскія палітыкі яшчэ вераць у рэжым Аляксандра Лукашэнкі як гарантыю беларускага суверэнітэту, стаўленне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася і не паляпшаецца. Гэта прыводзіць да сістэматычнай дыскрымінацыі беларусаў ва Украіне – у тым ліку тых, хто Украіне актыўна дапамагае. А таксама прыводзіць да знікнення ўкраінскіх псеўдабеларускіх брэндаў.
У 2000-х і 2010-х ва Украіне з’явіўся шэраг харчоў, якія маскаваліся пад беларускія, хоць вырабляліся ва Украіне. Асноўная частка такіх псеўдабеларускіх прадуктаў мела чырвона-зялёнае аздабленне, нярэдка ўжываўся арнамент з дзяржаўнага сцяга, часам выкарыстоўвалася беларуская мова, але на гэтым адсылкі да Беларусі заканчваліся.
«Белая бяроза» – брэнд марозіва і паўфабрыкатаў, якія выраблялі ва ўкраінскім Дняпры. У 2013 годзе ідэю маскавання пад беларускія прадукты ва Украіне называлі ўдалай: узялі наяўны «імідж беларускіх прадуктаў» і такім чынам «мінімізавалі выдаткі на пазіцыянаванне». Сцвярджалася, што і рэцэпты, і сыравіна – беларускія. Але калі спачатку кампанія закупляла сыравіну ў беларускай «Бабушкінай крынкі», то цяпер перайшла на ўкраінскую сыравіну.
Цяпер сайт «Белай бярозы» bbyaroza.by (звярніце ўвагу: дамен беларускі) адключаны, бо «абнаўляецца», але лагатып на ім ужо па-ўкраінску: «Біла береза». Яшчэ ў чэрвені сайт працаваў, а назва была часткова перакладзеная: то «Біла бяроза», то «Бєлая бяроза». Этыкеткі ўжо мяняюць на цалкам украінскія там, дзе гэта магчыма. А яшчэ нядаўна на сайце тлумачылі: «Біла — значить світла, чиста. Краса Білорусі скромна і ніжна».
Сітро «Вятрачок». (Фота: Carlsberg Group)
«Вятрачок» – сітро (моцна газаваны ліманад) і дзюшэс (ліманад з грушавым сіропам), якія выраблялі ў Кіеве «паводле беларускага рэцэпту», паводле ліцэнзіі заводу «Аліварыя» (які таксама ўваходзіць у «Carlsberg Group»). Інфармацыя на этыкетцы была па-ўкраінску і часта па-беларуску (пры тым, што сама «Аліварыя» дае на этыкетцы рэкламныя фразы па-беларуску, а інфармацыю аб прадукце – па-расейску). Ды чамусьці тыя, хто перадаў украінцам рэцэпт, дапусцілі ў назве памылку: па-беларуску мусіла быць «Ветрачок». Цяпер напой знік з сайту вытворцы «Карлсберг Україна» і большасці крамаў, але застаецца ў асобных каталогах.
«Мінскае Жыгулёўскае» – піва беларускай «Аліварыі», якое некалі варылі таксама ва Львове і Кіеве на заводах украінскага «Карлсбергу», нават ляпілі акцызную марку на піва ўкраінскай вытворчасці дзеля маскавання. Яшчэ ў лютым яно часта траплялася ва ўкраінскіх крамах, цяпер – радзей, але не знікла цалкам з продажу, толькі з сайту вытворцы. Паралельна з тым украінскі «Карлсберг» даўно вырабляе проста «Жигулівське».
Гарчыца «Нацыянальныя беларускія традыцыі». (Фота: olis.ua)
«Нацыянальныя беларускія традыцыі» – брэнд запарожскай кампаніі «Оліс», пад якім выпускаюцца маянэзы, кетчупы і гарчыцы. Згадкі пра такі брэнд няма на сайце вытворцы, але праз тэлефон у кампаніі кажуць: такія маянэзы выпускаюцца, проста крамы іх не закупляюць «са зразумелых прычынаў». І прапануюць даць кантакт адказнага за продажы, калі ўсё ж ёсць жаданне закупіць для крамы. Сапраўды, асобныя інтэрнэт-крамы яшчэ прапануюць «беларускую традыцыю» з Запарожжа.
З гэтым брэндам нават быў скандал: Антыманапольны камітэт абурыўся тым, што «Беларускія традыцыі» вырабляюць паводле ўкраінскіх стандартаў, а не беларускіх, як сцвярджалася ў рэкламе. Скандал пачаўся з таго, што жыхарка Запарожскай вобласці купіла згушчонку, бо пераблытала яе з рагачоўскай, а тая выявілася ўкраінскай. Падчас таго скандалу чарнігаўскія журналісты звярнулі ўвагу на «фэйкавае беларускае» масла, якое нібыта выраблялася на беларускіх заводах, якіх напраўду не існуе.
«Пломбір Бєлорусії» і новы «Пломбір» кампаніі «Ласка». Калаж з фота: laska.ua
«Пломбір Бєлорусії» – марозіва кампаніі «Ласка» з Крапыўніцкага, цэнтру Кіраваградскай вобласці. З ім такая ж сітуацыя: на сайце вытворцы даўно няма згадак пра «Бєлорусію», але ў асобных крамах такое марозіва яшчэ прадаецца, нягледзячы на колішні скандал з выкарыстаннем афармлення «Белай бярозы». Затое ў кампаніі ёсць навінка: проста пламбір без «Бєлорусії», але ў жоўта-блакітным аздабленні.
«Двері Білорусії» – вялікая ўкраінская сетка крамаў з дзвярыма, вокнамі і фурнітурай, якая працуе аж з 2005 года. Яшчэ ў 2009 годзе кампанія перанесла ўсю вытворчасць у Ковэль, што ў Валынскай вобласці, і цяпер прадае толькі ўкраінскія дзверы. У сувязі з ваенным становішчам кампанія апублікавала заяву, у якой запэўнівае, што «не мае ніякай сувязі з Рэспублікай Беларусь».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.