навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 21 ліпеня

Пад абстрэл 21 ліпеня трапіў жылы раён гораду Харкаў. 2 асобы загінулі, 21 атрымала раненні. (Фота: synegubov / Telegram)
Пад абстрэл 21 ліпеня трапіў жылы раён гораду Харкаў. 2 асобы загінулі, 21 атрымала раненні. (Фота: synegubov / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны.

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 21 ліпеня чытайце ў нашым аглядзе.
Пад абстрэл 21 ліпеня трапіў жылы раён гораду Харкаў. 2 асобы загінулі, 21 атрымала раненні. (Фота: synegubov / Telegram)
Пад абстрэл 21 ліпеня трапіў жылы раён гораду Харкаў. 2 асобы загінулі, 21 атрымала раненні. (Фота: synegubov / Telegram)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 38 850 забітымі.
Разам з тым, паводле ацэнак Злучаных Штатаў, расейскія страты ва Украіне на гэты момант дасягнулі каля 15 тысяч забітымі і, магчыма, 45 тысяч параненымі.
Пры гэтым адзначаецца, што ў вайсковых часцях Узброеных сілаў РФ назіраецца тэндэнцыя да звальнення значнай часткі асабовага складу сярод тых, хто праходзіў службу паводле кароткатэрміновых кантрактаў. Таксама большасць вайскоўцаў адмаўляецца працягваць доўгатэрміновыя кантракты, дзеянне якіх скончылася.
Чытайце таксама:
Belsat

У «ДНР» заявілі, што ў «трыбунале» над палоннымі азоўцамі прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі

Пры ўсім гэтым цягам апошніх содняў войскі РФ не спынялі наступальных дзеянняў з мэтай займець поўны кантроль над тэрыторыяй Данбасу і іншымі рэгіёнамі Украіны.
Па-ранейшаму найбольш спакойная сітуацыя адзначаецца на поўначы Украіны – на валынскім і палескім кірунках. Там цягам апошніх содняў прыкметаў стварэння наступальных груповак не выяўлена.
На суседнім сівэрскім кірунку расейцы працягваюць здзяйсняць паветраную выведку з дапамогаю беспілотнікаў у памежных раёнах Чарнігаўскай і Сумскай вобласцяў.
На харкаўскім кірунку вораг абстраляў са ствольнай і рэактыўнай артылерыі тэрыторыі каля Масьпанава, Пятроўкі, Рускіх Тышкаў, Базаліеўкі, Пэчэнігаў, Цыркуноў, Пытомніку, Дэмэнціеўкі, Каробочкіна і Прудзянкі.
Таксама раніцай 21 ліпеня расейскае войска абстраляла з РСЗА «Ураган» адзін з самых густанаселеных раёнаў Харкава. Папярэдне, загінулі 2 асобы, яшчэ 4 застаюцца ў цяжкім стане. Усяго 19 асобаў атрымалі раненні, у тым ліку адно дзіця.
На славянскім кірунку абстрэлы зафіксаваныя каля Дзібраўнога, Краснаполля, Чэпілю, Адамаўкі, Грушувахі і іншых.
На краматорскім кірунку вораг праводзіць штурмавыя дзеянні каля Івана-Дар’еўкі, баі працягваюцца. Таксама акупанты абстралялі з артылерыі ваколіцы населеных пунктаў Краматорск, Сівэрск, Грыгораўка, Званаўка і Спірнае.
На суседнім бахмуцкім кірунку расейцы праводзілі штурмавыя дзеянні з мэтаю авалодання Вуглягорскай ЦЭС, але поспеху не мелі і адступілі назад. У ваколіцах Новалуганскага баявыя дзеянні працягваюцца. Таксама для выкрыцця агнявых пазіцыяў абароны ЗСУ на некаторых кірунках вораг задзейнічаў дыверсійна-выведныя групы.
Акрамя гэтага, цягам апошніх содняў на бахмуцкім кірунку расейцы абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Раздоліўка, Белагораўка, Пакроўскае, Новая Каменка, Бахмут, Вэршына, Новалуганскае, Зайцава і Тарэцк.
На аўдзееўскім, навапаўлаўскім і запарожскім кірунках зафіксаваныя артылерыйскія абстрэлы каля населеных пунктаў Вясёлае, Уманскае, Курахава, Новаміхайлаўка, Мыкільскае, Вугледар, Залатая Ніва, Новапіль, Новамаёрскае, Палтаўка, Чырвонае, Малая Такмачка і Новаандрэеўка.
Пры гэтым на асобных участках фронту вораг намагаецца ўдасканаліць інжынернае абсталяванне сваіх абарончых пазіцыяў.
На паўднёвабужскім кірунку асноўныя намаганні расейцаў былі скіраваныя на ўтрыманні ўжо занятых пазіцыяў, а таксама на правядзенні паветранай выведкі з дапамогаю беспілотнікаў. Пры гэтым яны здзейснілі абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў у ваколіцах населеных пунктаў Апосталава, Мікалаеўка, Лэпэтыха, Чырвоная Даліна, Мурахаўка, Благадатнае, Прыбужскае і Ліманы.
Чытайце таксама:
Belsat

Міхайла Падаляк – беларусам: «Ніколі не позна стаць народам-героем»

Міністр абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што Вашынгтон неўзабаве накіруе ва Украіну яшчэ 4 рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Такім чынам агулам колькасць перададзеных HIMARS Украіне складзе 16. Таксама ЗША перададуць Украіне снарады для рэактыўных сістэмаў і артылерыйскія боепрыпасы.
Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк заклікаў беларусаў падтрымаць Украіну і не дапусціць адкрыцця «другога фронту». Паводле Падаляка, Уладзіміру Пуціну патрэбны «другі фронт» з Беларусі, каб замазаць Аляксандра Лукашэнку крывёю і не застацца аднаму «на трыбунале гісторыі».
Падаляк адзначае, што Беларусь – гэта не толькі Лукашэнка ці ягоныя генералы, але і дзясяткі тысяч маладых пасіянарных людзей, якія «жадаюць для сваёй краіны лепшага лёсу, чым папраўчая калонія».
Тым часам прадстаўніца групоўкі «ДНР» Алена Шышкіна заявіла, што Расейская Федэрацыя, Беларусь і Сірыя маюць намер даслаць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў «міжнародным трыбунале» над украінскімі палоннымі.
Але пры гэтым прадстаўніца «ДНР» не патлумачыла, які статус будзе ў прадстаўнікоў Беларусі ці Сірыі – будуць яны ўдзельнічаць у арганізацыі «працэсу» або прысутнічаць у якасці назіральнікаў.
BK belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10