навіны

«Ад 6-й гадзіны раніцы, у любое надвор’е стаяць». Як гамельчукі чакаюць талон да лекара

Паліклініка №8
Паліклініка №8, г. Гомель. Фота: ggkp8.by
podpis źródła zdjęcia

Жыхар Гомля размясціў у TikTok відэа, на якім бачна, як людзі чакаюць раніцай адкрыцця паліклінікі №8 на вуліцы Багданава, каб узяць талончык да лекара, піша «Флагшток».

Каб трапіць на прыём да лекара, гамельчукі ад 6-й гадзіны раніцы, у любое надвор’е, стаяць каля ўваходу ў паліклініку і чакаюць, пакуль іх запусцяць унутр, каб атрымаць талончык, распавёў мясцовы жыхар Уладзімір.


Асабліва шмат людзей стаіць перад паліклінікай у панядзелкі, адзначае аўтар відэа:

,,

«Сёння серада. Гэта малая частка таго, што робіцца ў панядзелак. Людзі хворыя, жывуць далёка, транспарт яшчэ не ходзіць, ідуць пешшу ў чаканні і надзеі, што трапяць да лекара. Ніводнай лаўкі нават няма. Вось такое стаўленне да людзей».


Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Медыкі ў паліклініцы. Фота: sb.by

«Ды ніколі ў жыцці». Лекары разважаюць, ці спыніцца ад'езд з Беларусі пасля павелічэння заробкаў

У каментарах падпісчыкі распавялі, што такая ж сітуацыя і ў іншых мікрараёнах Гомлю, і гарадах Беларусі.


Некаторыя выказалі здзіўленне: чаму нельга запісацца да лекара праз інтэрнэт? Справа ў тым, што свабодных талонаў пры дыстанцыйным запісе часта няма. Таму людзям даводзіцца прыходзіць асабіста, каб атрымаць талон, які пакідаюць для «жывой чаргі».


У канцы 2024 года ў Беларусі было 56,2 доктара-спецыяліста. Гэта на 400 больш, як было ў канцы 2023-га. Пры гэтым у краіне за год зменшылася колькасць медычных установаў. Такія звесткі вынікаюць са свежага агляду Белстату да Дня медычнага работніка ў Беларусі.


Колькасць амбулаторна-паліклінічных арганізацыяў таксама знізілася на 14. Іх засталося 2693. Шпіталяў у канцы 2024 года было 564 (на 5 менш, як у 2023 годзе), а станцыяў хуткай дапамогі – 86 (на 31 менш).


Наталля Пяткевіч, першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, 14 траўня падчас сустрэчы з калектывам Жабінкаўскага цукровага заводу заявіла, што адна з прычынаў недахопу дактароў і немагчымасці адразу запісацца на прыём – падвышэнне попыту на паслугі дактароў праз павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця і старэнне насельніцтва.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10