Ён заклікаў беларусаў падтрымаць Украіну.
Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк у сваім тэлеграм-канале заклікаў беларусаў падтрымаць Украіну і не дапусціць адкрыцця «другога фронту».
Паводле Падаляка, Уладзіміру Пуціну патрэбны «другі фронт» у Беларусі, каб замазаць Аляксандра Лукашэнку крывёю і не застацца аднаму «на трыбунале гісторыі».
,, «Кожны дзень набліжае Крэмль да непазбежнай паразы. Ужо няма рэпутацыі, сяброў, падтрымання, будучыні. І чым далей, тым больш балючай яна (параза) будзе», – падкрэсліў ён.
Падаляк мяркуе, што пастанова ўдзельнічаць у вайне можа наблізіць «патрыярха» з 28-гадовым стажам сельскай дыктатуры да вельмі вельмі змрочнай «асабістай восені ў самоце».
Падаляк адзначае, што Беларусь – гэта не толькі Лукашэнка ці ягоныя генералы, але і дзясяткі тысяч маладых пасіянарных людзей, якія «жадаюць для сваёй краіны лепшага лёсу, чым папраўчая калонія».
«Таму менавіта ад дзеянняў беларусаў, а не Лукашэнкі, будзе залежаць, якой увойдзе ў гісторыю краіна пад назвай Беларусь. Ніколі не позна зрабіць правільны выбар. Ніколі не позна стаць народам-героем. Для гэтага проста трэба сказаць «не» Z-чуме, абраўшы бок дабра. Падтрымаўшы вольную Украіну».
Учора Упраўленне стратэгічных камунікацыяў ЗСУ апублікавала відэазварот, у якім байцы ЗСУ заклікалі беларускіх вайскоўцаў заставацца ўдома і займацца выключна абаронай сваёй краіны, а не выконваць загад аб уварванні ва Украіну.
Глеб Нержын belsat.eu