Лукашэнка прызначыў новага амбасадара Беларусі ў Расеі
22.07.2022, 13:25
Дзмітрый Круты, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Ім будзе Дзмітрый Круты
Ім будзе Дзмітрый Круты. Уладзімір Сямашка, які быў амбасадарам Беларусі ў Маскве з лістапада 2018 года, пакіне сваю пасаду.
Дзмітрый Круты, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. (Фота: president.gov.by)
Цяпер ужо былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты ў свой час займаўся распрацоўваннем Саюзных праграмаў для паглыблення інтэграцыі.
Раней ён выказваўся за развязанне праблемаў закрэдытаванасці прадпрыемстваў і неэфектыўнага размеркавання сродкаў, а таксама за памяншэнне залежнасці краіны ад ваганняў расейскага рубля, працу з прадпрымальнікамі, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў і вывучэнне пытання аб уступленні ў СГА.
31 жніўня 2020 года Круты ўключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзеная бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваймі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў.