Польскі «Лідскі квас» перасталі вырабляць. Дзе цяпер у Польшчы купіць беларускія прадукты?
18.11.2022, 10:00
Прадукты ў краме «Nostalgia» ў цэнтры Варшавы, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Прасцей перайсці на польскія і ўкраінскія
Яшчэ зусім нядаўна ў польскіх крамах можна было набыць «Лідскі квас», але цяпер ён знік. Складана знайсці і родныя зефіркі ці морапрадукты, прасцей адшукаць іхныя замежныя аналагі. Беларускія прадукты трапляюцца ў рэдкіх «інтэрнацыянальных» крамах, але і ім няпроста купляць беларускае.
Беларусам за мяжою не стае не толькі блізкіх людзей і родных мясцінаў, але часамі і банальных беларускіх прадуктаў. Мы пыталі чытачоў: адныя згадалі сала, кефір, згушчонку, каўбасу, глазураваныя сыркі, цукеркі, іншыя казалі, што ўсяму можна знайсці аналагі.
Што рабіць тым, каму смачныя польскія pierogi будуць горшымі за звычайныя беларускія пельмені проста таму, што яны не родныя?
Крамы з нацыянальнаю сімволікаю ці з беларускімі кнігамі ў Польшчы ёсць, таксама ёсць беларускія бары, ладзяцца беларускія фэсты… Але беларускія прадукты практычна адсутнічаюць у звычайных польскіх крамах, а спецыялізаваных з беларускімі харчамі ў Польшчы няма. Тут вам не Арменія, дзе ёсць такая крама.
Беларускія прадукты былі модныя ва Украіне да пачатку поўнамаштабнай вайны. Можа, будуць ва ўкраінскіх крамах?
Украінская крама «Best Market» недалёка ад цэнтру Варшавы, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Не. Мы пашукалі – не знайшлі. Ёсць падобныя, няма беларускіх. Напрыклад, ёсць літоўскія крабавыя палачкі ці нідэрландская згушчонка, што выглядаюць як беларускія.
Прадукты ва ўкраінскай краме «Best Market» недалёка ад цэнтру Варшавы, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Вока чапляецца за зефір «Białoru…», але ён аказваецца мясцовым «бела-ружовым». У буйной украінскай краме ў Варшаве не знайшлося беларускіх прадуктаў.
Прадукты ва ўкраінскай краме «Best Market» недалёка ад цэнтру Варшавы, Польшча. 2 лістап (Фота: Белсат)
У невялічкай краме ў прыгарадзе Варшавы – нават нечага падобнага да беларускіх, але не ўкраінскіх прадуктаў.
Украінская крама «Kozak» у прадмесці Варшавы. Прушкаў, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Хочацца даўгіх плоскіх чыпсаў, а палякі такіх не робяць? Купуйте українське – ва Украіне вырабляюць прадукты, падобныя да беларускіх, якіх не робяць у Польшчы, і завозяць іх ва ўкраінскія крамы.
Да 2022 года польская кампанія «KGH» вырабляла «Lidski Kwas Chlebowy» – копію «Лідскага квасу». Цяпер жа кампанія робіць квас з падобнай этыкеткай ды ідэнтычным складам, але ён ужо завецца «Słowiański». Але нават гэты квас рэдка трапляецца ў польскіх крамах.
Злева: квас «Lidsky» ў 2021 годзе. Справа: квас «Słowiański» ў 2022 годзе. (Фота: kghpolska.pl)
Ці звязаны рэбрэндынг з санкцыямі, невядома: на пытанні «Белсату» кампанія «KGH» не адказала. Кампанія «Лідскае піва» і яе фінскі ўласнік «Olvi» не паведамлялі ні пра супрацу з «KGH», ні аб прэтэнзіях да палякаў за незаконнае капіяванне «Лідскага квасу».
Некалькі беларускіх тавараў можна знайсці ў польскіх крамах накшталт «Кухні свету». Адна з іх – «Nostalgia», што на вуліцы Злота за гандлёвым цэнтрам «Złote Tarasy», спецыялізуецца на таварах з постсавецкіх краінаў: Украіны, Расеі, Грузіі, Азербайджану. Там жа можна знайсці прадукцыю вытворчасці краінаў Еўразвязу, падобную да той, якая вырабляецца ў постсавецкіх краінах.
Там мы знайшлі сапраўдны беларускі квас – ад «Крыніцы».
Прадукты ў краме «Nostalgia» ў цэнтры Варшавы, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Там жа ёсць і сапраўдныя морапрадукты «Санта-Брэмар» (паводле непацверджаных чутак, у Варшаве можна знайсці і самога ўладальніка кампаніі).
Прадукты ў краме «Nostalgia» ў цэнтры Варшавы, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Ёсць яшчэ моцны беларускі алкаголь, але на гэтым усё: астатняе не з Беларусі.
Уладальніца крамы Ірына Стройна аказалася глядачкаю «Белсату». Яна расказала, што з пастаўкамі беларускіх прадуктаў цяпер цяжка: цешыцца, што ўдалося замовіць беларускі зефір, які мае прыехаць цягам тыдня. Беларускага «вельмі-вельмі» не стае, наракае яна: як бачыць цукеркі «Камунаркі», адразу бярэ. Што здабыла «Санта-Брэмар» – гэта «цуд над Віслай», кажа Ірына.
Раней у каталогах агулавых базаў можна было адшукаць больш. Купляць наўпрост з Беларусі цяпер «практычна нерэальна», хоць яшчэ да траўня пастаўкі ішлі без праблемаў. Цяпер Ірына Стройна бярэ тавары на нямецкіх, чэшскіх і нідэрландскіх базах. Яна тлумачыць, што цяжкасці з пастаўкамі звязаныя з польскімі правіламі і сертыфікатамі ды пачаліся яны яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Тэарэтычна, у краме «Nostalgia» можна папрасіць, каб прывезлі канкрэтны прадукт. Але трэба будзе спраўджваць, ці здолеюць такі прадукт даставіць, і калі здолеюць – чакаць як мінімум два тыдні.
Крама «Nostalgia» ў цэнтры Варшавы, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Ірына Стройна расказвае, што яна на рынку дзявяты год, за гэты час неаднаразова сутыкалася з абурэннем пакупнікоў з адной краіны таварамі з іншай:
,,
«Крама – гэта міжнародная арэна. Азербайджанцы прыходзяць і кажуць: вы не пішыце, што вада «Джэрмук» армянская, цяпер мы занялі Джэрмук, гэта азербайджанская вада. І не стаўце армянскага каньяку побач з азербайджанскім».
Джэрмук у верасні абстрэльвалі, але не захапілі: той канфлікт скончыўся хісткім замірэннем, Азербайджан не анексаваў тэрыторыі Арменіі.
Трывае вайна ва Украіне, і ўкраінцы, расказвае Ірына Стройна, абураюцца таварамі, на якіх бачаць расейскую мову, літаральна «кідаюцца пельменямі». Часамі патрабуюць ад прадавачак, каб яны размаўлялі па-ўкраінску. Было нават, што прасілі прымаць плацяжы ў грыўнях, але ж польская крама так не можа. Было і такое, што ўкраінцы абураліся на саладошчы ўкраінскай кампаніі «Roshen» – з чыста палітычных прычынаў, бо кампаніяй валодае былы прэзідэнт Пятро Парашэнка.
Гэтыя «савецкія» пельмені ў краме «Nostalgia» зробленыя ў Нямеччыне. У немцаў ёсць спецыяльнае азначэнне «Ostalgie» – настальгія па «сацыялістычным мінулым» сярод былых жыхароў ГДР. Варшава, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Разам з тым, крама мае партнёраў-украінцаў, працягвае ўладальніца «Nostalgia». Дый некаторыя ўкраінцы, якія гучна абураліся, працягнулі хадзіць па набыткі. Учынялі скандалы ў краме і польскія радыкальныя нацыяналісты. Паліцыя ўжо звыкла заязджаць у «Настальгію».
Сама Ірына Стройна – грамадзянка Польшчы ды этнічная полька, але нарадзілася ў расейскім Паволжы і пераехала ў Польшчу больш за 30 гадоў таму. Яна згадвае, што ў першы год, калі адкрыла краму, яшчэ не вельмі ўпэўнена размаўляла па-расейску.
У краме цяпер працуюць дзве беларускі (адна – ужо некалькі гадоў, другая нядаўна ўцякла ад рэпрэсіяў), раней працавалі ўкраінцы, была адна казашка. Некаторых работнікаў даводзіцца выпраўляць на курсы польскай мовы перад тым, як пускаць да касы: раней палякі хадзілі ў краму часцей за ўкраінцаў ці беларусаў. Англійская і расейская мовы таксама абавязковыя: у краму заходзяць людзі з розных краінаў.
Больш за міжэтнічныя канфлікты Ірына Стройна хвалююць бізнесовыя праблемы. Халадзільнікі і маразільнікі патрабуюць шмат электрычнасці, а цэны на камунальныя паслугі растуць. Улетку Варшава пусцее, тры месяцы наведнікаў мала. Неўзабаве і падвышэннем падаткаў раптоўна могуць «прыдушыць». Яна рэзюмуе па-польску: «Generalnie nie jest kolorowo» – агулам не аптымістычна.
Беларуская марская капуста «Dalnewostochnaja» прыехала ў Польшчу з Нямеччыны. Варшава, Польшча. 2 лістапада 2022 года. (Фота: Белсат)
Аб прадуктовых справах Ірына расказвае з азартам калекцыянеркі. Вось пачынала з балтыйскіх прадуктаў, а палякі больш за балтыйскія цукеркі любілі расейскія «Красный октябрь» і «Бабаевский», вось каўбасу «Малышка» вазілі раней з Беларусі, а цяпер яе робіць Эстонія, вось кукурузныя палачкі «Маша и медведь» купіла ў Нямеччыне, а яны аказаліся польскай вытворчасці… Было, што пакрыўдзілі фінаў, прапанаваўшы ім рыбу з Нідэрландаў. Аднойчы мужу-паляку прынесла «нармальную селядзец» – той сказаў, што смачная, папрасіў яшчэ і заліў воцатам («што ж зробіш, яны так звыклі!»).
,,
«З маральным бокам я спраўляюся, не перажывайце», – запэўнівае ўладальніца «Nostalgia» і зноў наракае, што давядзецца або падымаць цэны, або закрывацца.
Калі б не эканамічныя праблемы, крама прыносіла б больш радасці. Ірына тлумачыць: у краму ходзяць вядомыя польскія артысты, у ёй закупаюцца адмыслоўцы ў кухні розных народаў, у міні-кавярні ў краме заседжваюцца польскія дактары. Хваліцца, што да яе ходзяць, бо толькі ў ейнай краме могуць знайсці пэўныя прадукты.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.