навіны

Вадамёт і слезацечны газ. Як выглядала сталіца Грузіі падчас пратэстаў

Паліцыя выкарыстоўвае вадамёт і слезацечны газ супраць пратэстоўцаў, якія размахваюць сцягам Еўразвязу. (Фота: Stringer / AFP / East News)
Паліцыя выкарыстоўвае вадамёт і слезацечны газ супраць пратэстоўцаў, якія размахваюць сцягам Еўразвязу. (Фота: Stringer / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Сабралі галоўныя фотаздымкі.

Парламент Грузіі 7 сакавіка прыняў у першым чытанні законапраект аб замежных агентах, які адразу выклікаў хвалю пратэстаў у Тбілісі. Некалькі тысяч чалавек сабраліся на галоўным праспекце Шота Руставэлі ў сталіцы каля будынку парламенту, каб выказаць свой пратэст. Для разгону мітынгоўцаў былі выкарыстаныя слезацечны газ, вадамёт ды сотні сілавікоў. «Белсат» сабраў галоўныя фотаздымкі падзеі.
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая цяпер у Нью-Ёрку з афіцыйным візітам, падтрымала ў сваім звароце пратэстоўцаў і сказала, што яны прадстаўляюць свабодную Грузію, піша «Грузия online». Яна таксама паабяцала накласці вета на закон пра замежных агентаў.
Апазіцыя ў Грузіі збіраецца працягваць пратэсты.
Праспект Руставэлі ля парламенту Грузіі пасля сутыкненняў з паліцыяй. (Фота: AFP / East News)
Праспект Руставэлі ля парламенту Грузіі пасля сутыкненняў з паліцыяй. (Фота: AFP / East News)
Агата Квяткоўская belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10