навіны

Засуха, спёка, пылавыя буры – сведчанні пра змену клімату

Вясна 2020. Гаспадарка «50 лет Октября» дапамагае людзям садзіць бульбу. Рэпартаж «Пустэльня наступае!» Сяргея Плыткевіча
Вясна 2020. Гаспадарка «50 лет Октября» дапамагае людзям садзіць бульбу. Рэпартаж «Пустэльня наступае!» Сяргея Плыткевіча
podpis źródła zdjęcia

Палессе наагул знаходзіцца ў зоне змены кліматычнага поясу

Засушлівы травень, але багаты на ападкі пачатак вясны, у выніку чаго ўзніклі паводкі – гэта анамальныя зʼявы для Беларусі. Якім будзе лета ў бягучым годзе сіноптыкі пакуль не могуць прадказаць. У сваю чаргу экалагічны актывіст Аляксей Аўчыннікаў у размове з «Белсатам» тлумачыць, што прычынамі анамальных зʼяваў надворʼя зʼяўляецца змена клімату ў Беларусі.
Вясна 2020. Гаспадарка «50 лет Октября» дапамагае людзям садзіць бульбу. Рэпартаж «Пустэльня наступае!» Сяргея Плыткевіча
Вясна 2020. Гаспадарка «50 лет Октября» дапамагае людзям садзіць бульбу. Рэпартаж «Пустэльня наступае!» Сяргея Плыткевіча
Галоўнай прычынаю засухі ў траўні і пачатку чэрвеня ў бягучым годзе экаактывіст Аляксей Аўчыннікаў называе змену клімату.


,,

«Мы памятаем анамальны пачатак вясны, калі выпала вельмі шмат ападкаў. Былі паводкі ў Гомельскай, Віцебскай вобласці. Пасля гэтага быў вельмі сухі травень і гэта як раз тое, што з’яўляецца такім сімвалам змены клімату. Калі кожны месяц бачым розныя анамальныя з’явы», – лічыць экаактывіст.


Паводле эксперта, змена клімату адбываецца праз шматлікія выкіды парніковых газаў. У сучасным свеце чалавек вельмі кепска ўплывае на навакольнае асяроддзе, на прыроду і не вырашае пытанне пераходу да больш сталага пераходу да зялёнай эканомікі і энергетыкі.
Наступствы лясных пажараў у Расеі. (Фота: ГУ МЧС России по Тюменской области / Vk.com)
Наступствы лясных пажараў у Расеі. (Фота: ГУ МЧС России по Тюменской области / Vk.com)
Адным з наступстваў змены клімату, паводле суразмоўцы «Белсату», з’яўляюцца вялікія лясныя пажары. Цяпер гэта адбываецца ў Канадзе, на поўначы ЗША. Гэта таксама можа быць і ў Беларусі.


,,

«Толькі 19 % ападкаў ад нормы выпала ў траўні. Усе будуць глядзець, якая сітуацыя будзе ў чэрвені. Але ўжо цяпер можна казаць пра высокую рызыку і небяспеку пажараў. У нас хвойныя лясы ў асноўным, якія вельмі лёгка загараюцца. Гэта будзе вялікая бяда», – папярэджвае Аляксей Аўчыннікаў.


На змену клімату ў Беларусі будзе ўплываць шэраг фактараў, – кажа экалагічны актывіст. Цяпер, напрыклад, Палессе ў зоне змены кліматычнага поясу. Гэты рэгіён пакутуе, назіраем і апустыньванне тэрыторыі. Таксама там ёсць пытанне, як зрабіць пераход клімату больш мяккім. І мы будзем бачыць анамальныя з’явы. Каб да гэтага адаптавацца трэба змяняць працоўныя месцы. Гарады трэба інфраструктурна ўмацоўваць, рабіць іх больш адаптыўнымі.
Belsat

У выніку засухі ў траўні і пачатку чэрвеня Беларусь недаатрымае ўраджай

навіны
Паводле экаактывіста, у бліжэйшай будучыні мы будзем бачым, што многія месяцы стануць засушлівымі, будзем бачыць шмат іншых анамальных з’яваў.
Алена Аляксандрава belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10