навіны

«Толькі нелюдзі могуць аддаваць такія загады». Ад атакі на Харкаў пацярпелі 47 асобаў

img
Наступствы расейскага абстрэлу Харкава, Украіна. 2 траўня 2025 года. Фота: suspilne_kharkiv / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У суботу ўвечары расейскія войскі атакавалі Харкаў дзясяткамі беспілотнікаў, пацярпелі 47 жыхароў. Прэзідэнт Зяленскі заявіў, што «толькі нелюдзі» могуць учыняць такія абстрэлы, бо вайсковых цэляў у гэтай атацы не было.

Паветраную трывогу абвясцілі ў Харкаўскай вобласці а 21:00 мясцовага часу. Рэгіён атакавала некалькі дзясяткаў беспілотнікаў, напісаў у сваім Telegram-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

,,

«Вайсковых цэляў не было і быць не магло. Расея б'е па жылых дамах менавіта тады, калі ўкраінцы ўдома, калі ўкладваюць спаць дзяцей. Толькі нелюдзі могуць аддаваць такія загады і выконваць іх. Паколькі свет марудзіць з прыняццем пастановаў, амаль кожная ноч ва Украіне ператвараецца ў жах, што прыводзіць да гібелі людзей».


Зяленскі чарговы раз адзначыў, што краіне неабходна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону: «Нам патрэбныя моцныя і рэальныя пастановы ад нашых партнёраў: ЗША, Еўропы, усіх нашых партнёраў, якія імкнуцца да міру. Толькі сіла і санкцыі прымусяць Расею спыніцца».

Наступствы расейскага абстрэлу Харкава, Украіна. 2 траўня 2025 года. Фота: synegubov / Telegram
Наступствы расейскага абстрэлу Харкава, Украіна. 2 траўня 2025 года. Фота: synegubov / Telegram

У выніку атакі пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку 11-гадовая дзяўчынка, у яе вострая рэакцыя на стрэс, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сынегубаў. Шпіталізаваныя 8 асобаў, іхны стан – сярэдняй цяжкасці.


Пасля ўдараў пачаліся пажары, былі пашкоджаныя жылыя дамы, цывільная інфраструктура, аўтамабілі.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10