навіны

Новыя «экстрэмісцкія фармаванні», жорсткія выракі і Google супраць рэпрэсіяў – хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 2 траўня

Блогер Сяргей Бяспалаў.
Блогер Сяргей Бяспалаў. Фота: «Наша Ніва»
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае сачыць за рэпрэсіямі, якія адбываюцца ў Беларусі.


Менскі абласны суд у межахспецвытворчасці разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да блогера Сяргея Бяспалава. Суддзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў яго вінаватым паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў 18 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 1 000 базавых велічынь (42 000 рублёў – Заўв. рэд.), паведамляе Генпракуратура.


Паводле следства, Бяспалаўзʼяўляецца стваральнікам і кіраўніком «экстрэмісцкага фармавання» «Мая краіна Беларусь». Паведамляецца, што ў выніку яго дзеянняў дзяржаве нібыта нанесеныўрону суме звыш 30,9 мільёна рублёў.


Праваабаронцы даведаліся пра масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна». Пра гэта распавядаюць затрыманыя, якія выйшлі з Акрэсціна.


Паведамляецца, што вельмі шмат затрыманняў адбываецца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па «справе Гаюна». Большасць затрыманых – мужчыны. Фігурантаў справы адпраўляюць у СІЗА. Апроч гэтага, працягваюцца затрыманні паводле арт. 342КК за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Гэта звязваюць з тым, што ў жніўні гэтага года сыходзіць тэрмін даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах.


У Беларусі зʼявіліся новыя «экстрэмісцкія фармаванні». Гэта структурныя падраздзяленні «Партызанская хваля» і «ХАЙ ТАК TV», а таксама праекты «Беларуская Грэнадзёрская Харугва», «Народны Дэпутат» і «Partyzanka».

Асуджаныя па справе аб падрыве чыгуначнага саставу на Талачыншчыне. Фота: скрыншот з відэа прапагандыстаў.
Асуджаныя па справе аб падрыве чыгуначнага саставу на Талачыншчыне. Фота: скрыншот з відэа прапагандыстаў.

Стаў вядомы прысуд у справе аб спробе падрыву чыгуначнага саставу ў Талачынскім раёне. Прысуд выносіў Менскі гарадскі суд. Як паведаміла Генеральная пракуратура, прысуд вынеслі яшчэ 18 снежня 2024 году. Судзілі трох чалавек. Беларусаў Івана Бародзіча, Барыса Пухальскага і ўкраінца Івана Ліхалата.


Прысуд выносіла суддзя Анжэла Касцюкевіч, даўно вядомая актыўным удзелам у палітычна матываваных судах. Найменшы тэрмін – 11 гадоў калоніі – атрымаў Іван Бародзіч. 25 гадамі калоніі пакаралі БарысаПухальскага, а Івану Ліхалату прысудзілі 20 гадоў калоніі.


Вядома, што беларусы падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд: яны аспрэчвалі кваліфікацыю сваіх дзеянняў, а таксама прасілі змяніць прысуд і знізіць тэрмін пакарання. Як паведамілі ў Генпракуратуры, прысуд ужо ўступіў у сілу, неўзабаве палітвязняў этапуюць у калоніі.

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: racyja.com
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: racyja.com

З'явілася інфармацыя, што летась беларускія ўлады даслалі запыт на выдаленне 50 відэа з YouTube. Але ім адмовілі. Гэта стала вядома са штогадовай справаздачы Google, у якой расказваецца, колькі запытаў ён атрымаў на выдаленне кантэнту і якое прыняў рашэнне.


Паводле гэтай справаздачы, за 2024 год ён атрымаў 7 запытаў на выдаленне кантэнту з Беларусі – усяго 58 адзінак кантэнту. З іх 56 – гэта відэа наютубе, адзін – вэб-пошуку і яшчэ адзін не названы. Два звароты былі ад неназванага дзяржаўнага органа. Адзін з іх – на выдаленне 51 відэа з ютуба. Прычына не пазначана. Па запыце ім адмовілі, піша «Наша Ніва».


На сайце прыводзяцца і выбраныя кейсы, па якіх прымаў рашэнне Google. Сярод іх ёсць адзін за 2020 год – тады Міністэрства інфармацыі падало пазоў на выдаленне відэа з «экстрэмісцкімі матэрыяламі».Google адмовіў, бо ніякіх «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у відэа не адшукаў. Калі меркаваць па звестках Google, то пасля жніўня 2020-га ніводны запыт ад дзяржаўных структураў Беларусі не быў ухвалены.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10