Naviny

«Навошта нас вяртаюць у «савок». У Гомлі моладзь абураецца дзіўным выбарам рэпертуару для адкрыцця сезону кінапаказаў

Замест сучасных фільмаў гледачам вулічных кінапаказаў у Гомлі, як і ў мінулым годзе, прапанавалі савецкую класіку
Замест сучасных фільмаў гледачам вулічных кінапаказаў у Гомлі, як і ў мінулым годзе, прапанавалі савецкую класіку. Фота: newsgomel.by

У цэнтры Гомля аднавілася добрая, здавалася б, ініцыятыва – вулічныя кінапаказы. Але замест сучасных фільмаў гледачам, як і летась, прапанавалі савецкую класіку. Ідэя, якая магла б стаць папулярнай, выклікае расчараванне, асабліва сярод моладзі.