«Я палякам усе вушы аб'еў Горадняй». Беларускі мастак Яраслаў Кірвель – пра Варшаву, свабоду і партрэт Лукашэнкі
05.08.2023, 09:00
Мастак Яраслаў Кірвель. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Буду маляваць Лукашэнку на ягоным судзе»
Святлана Ціханоўская поплеч з Зянонам Пазняком? Чаму не? 20-гадовы мастак з Беларусі Яраслаў Кірвель сам стварае такую «палітычную сітуацыю». «Не ведаю, ці здарыцца такое ў рэальнасці, але ў маім пакоі іх партрэты стаяць побач», – кажа ён. З чалавекам, які намаляваў больш за сотню партрэтаў вядомых беларусаў, гамонім седзячы на лавачцы паблізу Акадэміі мастацтваў у Варшаве.
Мастак Яраслаў Кірвель. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Блакітная кепка, сінія вочы, ружовая кофта з надпісам «Несмяротны». У руцэ – студэнцкая піцца.
«Ага, несмяротны і галодны. Не пытайся пра сур’ёзныя рэчы, пакуль не даем», – смяецца Яраслаў Кірвель.
Сур’ёзнае – гэта пераздача ангельскай мовы ў акадэміі і будучая выстава ў Варшаве, якую мяркуе адкрыць у кастрычніку. А не ўсур’ёз – піцца, што «пачынае ўжо абрыдаць».
«Ем яе пастаянна. У выніку пачынаеш проста сніць нармальную ежу, якую ў дзяцінстве не хацеў есці, бо хацеў піццы… Апошнім часам бабкі хочацца», – прызнаецца Яраслаў.
Каўтаем сліну. Сакавіты вобраз беларускай бабкі са скваркамі, створаны галоднай марай мастака, некалькі секунд спакусліва лунае ў разагрэтым варшаўскім паветры і знікае назаўжды. Яраслаў, між тым, успамінае вячэру ў Някляева.
«Напісаў яму, што сёння ў Кракаве, і забыўся. Думаю, не адказвае, ну нічога ж не паробіш. Прачынаюся, гляджу – паведамленне: калі вы ў Кракаве, то давайце да мяне. Я такі – ого! І паехаў на гэтую Новую гуту. І ягоная жонка прыгатавала нам тады вячэру. Такую простую, беларускую. Бульба, катлеты, салата…» – пералічвае Яраслаў.
Яраслаў Кірвель прачынаецца ў сваім варшаўскім пакойчыку. Большасць вольнай прасторы займаюць працы мастака. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Расказвае, што партрэт беларускага пісьменніка і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта (піцца даедзеная, гастранамічная тэма больш не вернецца) Уладзіміра Някляева ўвойдзе ў экспазіцыю выяваў іншых выбітных беларусаў, якую пакажа на выставе ўвосень. Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Зянон Пазняк – больш за сотню карцін.
«Усё, напэўна, не змесціцца. Думаю, на дзве часткі разбіць. На адной будуць толькі партрэты. На другой – малюнкі з канцэртаў і імпрэзаў. Першую думаю паказаць у Музеі вольнай Беларусі, другую – на пляцоўцы, якая будзе пасаваць да працаў з канцэртаў», – гаворыць мастак.
Усе карціны чакаюць зараз свайго часу ў невялікім пакоі, які здымае Яраслаў на варшаўскім Таргувку. І гэта адзінае пакуль месца на планеце, дзе Зянон Пазняк прыязна суседзіць са Святлана Ціханоўскай. Калі паверыць у тэзу Уйльда, што жыццё пераймае мастацтва (а не наадварот), то варта ўжо чакаць хуткай сустрэчы палітыкаў.
«Вось такая ў мяне зараз палітычная сітуацыя, якую сам і стварыў», – смяецца Яраслаў.
Працы мастака Яраслава Кірвеля. На карцінах партрэты Святланы Ціханоўскай, Зянона Пазняка ды Мікіты Мелказёрава. Варшава, Польшча. 18 ліпеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Абодвух палітыкаў маляваў падчас імпрэзаў. Пазняка – на адной з лекцыяў, Ціханоўскую – два разы: на прэс-канферэнцыі і на фэсце «Яднайся». Апошні яе партрэт, які лічыць больш удалым, падарыў Ціханоўскай па заканчэнні імпрэзы. Але спадзяецца, што беларуская лідарка яму яшчэ папазіруе («Партрэтаў прэзідэнтак шмат не бывае»).
Тады, у чэрвені, паспеў перакінуцца са Сятланай Ціханоўскай некалькімі словамі. Нагадаў ёй, што ён той самы хлопец, якога затрымлівалі ў Горадні напрыканцы траўня 2020 года разам з яе мужам – Сяргеем Ціханоўскім.
«Не, флэшбэкаў нейкіх в’етнамскіх я не перажываю зараз. Мяне ж там не катавалі… асабліва. «Раздзенься», «тры разы прысядзь» – і ўсё. Ціханоўскага бачыў, калі сядзелі ў калідоры ў гэтым Ленінскім РАУС на вуліцы Дубко. Размаўляць не маглі – там мент і там мент – ды яшчэ палкоўнік прыйшоў. Толькі позіркамі перакідваліся. 17 гадоў мне тады было. Ну і добра, што так. Выпусцілі ўначы. Каб было на год больш, можа, да гэтай пары сядзеў бы», – зазначае Яраслаў.
Мастак папраўляе сваю блакітную кепку, задумваецца і дастае з сумкі блакнот і алоўкі. Ён малюе ўсюды. Сёння, падчас нашай нетаропкай размовы, робіць накід будынку рэктарскага корпусу Акадэміі мастацтваў – былога палацу Чапскіх (тых самых, гербу «Ляліва», якія пакінулі значны след і ў беларускай культуры).
Па затрыманні Яраслаў жыў і вучыўся ў сваёй роднай Горадні яшчэ два гады. Праз некалькі месяцаў мог атрымаць дыплом Гарадзенскага каледжу мастацтваў. Але вырашыў не рызыкаваць. Зʼехаў у Польшчу напрыканцы лютага 2022 года – на трэці дзень пасля пачатку вайны ва Украіне.
Мастак Яраслаў Кірвель малюе Свету Бень, якая выступае на Hučna Fest на беразе Віслы ад Free Belarus Center. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Я такі сон час ад часу бачу ў Польшчы. Быццам прыехаў у Горадню, гуляю па Горадні і думаю: халера, а як жа ж мне цяпер вярнуцца назад, каб мяне пагранцы не затрымалі? Цікава, што пытання, як туды трапіў увогуле, я сабе ўва сне не задаю», – распавядае са смехам Яраслаў Кірвель.
Ён гарадзенец да мозгу касцей, да апошняй валасінкі пэндзля. З варшаўскімі гарадзенцамі мае не проста фізічную – містычную сувязь. Згадвае пра музыку і былога палітвязня Ігара Банцэра, чый партрэт намаляваў яшчэ на радзіме і чые вочы былі самыя няўлоўныя («Быў нявыспаны тады і пастаянна спаў»). Згадвае таксама беларускага добраахвотніка з Горадні Чарлі, партрэт якога напісаў у кастрычніку 2022 года.
Згадвае музыку Алеся Дзянісава, якога маляваў у хуткім рэжыме, але чыя выява трапіла ў партфоліа пры паступленні ў Варшаўскую акадэмію. Там жа былі і партрэты Маргарыты Ляўчук, Мікіты Мелказёрава, Усяслава Пашкевіча ды шмат каго яшчэ.
«Цікава, я ж у Горадні вучыўся ў польскай школе, якая цяпер ужо расейскамоўная. І думаў паехаць у Польшчу. І вось цяпер я тут – і думаю давучыцца і вярнуцца ў сваю Горадню. Спадзяюся, калі атрымаю дыплом, Беларусь ужо будзе вольная. Таму ў Беларусі ёсць фора – 4 гады», – пасміхаецца Яраслаў.
Першы курс мастацкай акадэміі – ужо за спінай. Студэнт прызнаецца, што ў плане акадэмізму адукацыя ў гарадзенскім каледжы была мацнейшая. Але ў варшаўскай акадэміі – больш свабоды: «ніхто над табой не сядзіць, проста накіроўваюць». І гэта найважнейшае для мастака. У Горадні быў «харашыстам». Тут – выдатнік ва ўсіх дысцыплінах, дзе трэба маляваць. На выніковы прагляд у акадэміі выставіў беларускіх Чынчынаў – Міхася Зуя і Змітра Есяневіча – у поўны рост. І менскія вароты гораду.
«Ва ўсе заданні акадэміі ўстаўляю Беларусь, – смяецца Яраслаў. – На групу даецца тры адзнакі на выдатна. Я быў адзін з трох. На 5 з плюсам ацанілі, у 5-бальнай сістэме. Так, крута. Але з аднаго боку ў мяне дзве пяцёркі з плюсам, а з другога – пераздача па ангельскай. Ух, мне б на тройку здаць».
Яраслаў жмурыцца і прыглядаецца да будынку. Мяняе алоўкі. Раіць нам падысці да коннай статуі злева ад фасаду (копія помніка італьянскага кандацьера Барталамеа Калеоні, арыгінал стаіць у Венецыі) і паглядзець на ядры каня, распісаныя студэнтамі-мастакамі («Конь з каляднымі яйцамі»). У гэтым – таксама свабода. Ніхто тут за распісаныя яйцы на Акрэсціна не кідае.
Кандацьер з сярэднявечнай суровасцю ўзіраецца ў бок Кракаўскага прадмесця. А мастак зноў вяртае нас у Горадню. Тут, на варшаўскім Новым свяце, за якіх 30 метраў ад акадэміі, стаіць базіліка Святога крыжа, у якім спачывае сэрца Шапэна, а на ўваходзе наведнікаў сустракае скульптура Хрыста з крыжам, дакладная копія з якой узвышаецца перад гарадзенскім Фарным касцёлам.
«Мне адзін настаўнік з акадэміі так і сказаў: «Пан мусіць адчуваць сябе як удома, гледзячы на статую Хрыста». Вось я і адчуваю», – кажа Яраслаў Кірвель.
Мастак Яраслаў Кірвель. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Троху пазней, прагульваючыся па Кракаўскім прадмесці, робім здымак Яраслава на фоне Хрыста. І сапраўды: і Хрыстос, і Кірвель выглядаюць на ім зусім гарадзенскімі, беларускімі. Толькі замест крыжа на шыі Яраслава – навушнікі. Але, пазуючы, мастак спрабуе рабіць пакутлівы выгляд, і надпіс «Несмяротны» на фоне Хрыста пачынае граць глыбокімі сэнсамі. Магчыма, знітаваць і злітаваць у сваім уяўленні Варшаву і Горадню, Беларусь і свет, Ціханоўскую і Пазняка – гэта і ёсць крыж для гэтага 20-гадовага хлопца ў сіняй кепцы.
«Ну ты прыдумаў! Крыж… Я звычайна вясёлы. Не кожны мастак нараджаецца ў дзень дурня. Так, я 1 красавіка на свет зʼявіўся. Блазан – гэта частка мяне. Але апошнім часам нейкае задуменне нападае. І ў мяне пытаюцца: «Ярык, чаму такі пануры?» А я не пануры і не сумны – проста на сваёй хвалі. Лунаю ў аблоках. Яно самое прыходзіць і самое сыходзіць. Але ўсё часцей і часцей зʼяўляецца», – дзеліцца Яраслаў.
Разважаем пра тое, што кожны мастак троху блазан. Ярык узгадвае Шагала. Кажа, што хацеў бы столькі зрабіць для Горадні, колькі Марк Шагал – для Віцебску (аднак добра вядомы варшаўскім беларусам містэр Марк называе Яраслава Ван-Гогам – за любоў да жоўтага).
Мастак Яраслаў Кірвель з сябрамі на фестывалі Варушняк. Сваю «вышыванку» ён намаляваў сам у ноч перад мерапрыемствам. Варшава, Польшча. 1 ліпеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Я палякам вушы абʼеў сваёй Горадняй. Дамовіліся, што паедзем туды на пленэр, калі ўжо будзе перамога. Я ім Горадню буду паказваць», – гаворыць Яраслаў і глядзіць у варшаўскае неба.
Размаўляем пра Лёніка Тарасевіча (ягоны партрэт таксама будзе на выставе) і пра тое, як беларусы ўплываюць на культурную прастору Польшчы, пра сармацкую традыцыю маляваць партрэты славутых шляхцічаў («Дык вось хто ты!» – усклікае мая каляжанка-журналістка). Былы палац Чапскіх амаль гатовы.
«Люблю архітэктуру маляваць, – прызнаецца. – Яна заўжды цябе чакае, з будынкамі не трэба дамаўляцца, каб табе папазіравалі. З людзьмі – цяжэй. Вось жа, амаль усё ўжо гатовае да выставы, але з Вольскага і Латушкі скетчынгі рабіў, накіды такія, таму хочацца, каб пасядзелі і папазіравалі мне. Гэта ж Лявон Вольскі, яго трэба добра намаляваць. І яны пагадзіліся, але праблема, што вольнага часу не маюць», – наракае троху на прататыпаў для сваіх працаў Яраслаў.
Увечары таго ж дня маляваў на імпрэзе ў прасторы «Пад жырандоляй». Адтуль – новыя партрэты: акторы Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Юлія Шаўчук ды іншыя. Яраслаў Кірвель прыходзіць – і дакументуе. Па-мастацку.
«Мне Аляксандр Памідораў паўжартам казаў: «Чэл, ты як у амерыканскім судзе, і як толькі мы вернемся ў Беларусь і зробім судовую рэформу, цябе паставім галоўным судовым мастаком», – пасміхаецца Ярык.
Мастак Яраслаў Кірвель. Варшава, Польшча. 28 чэрвеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Не, ну калі суд над Аляксандрам Лукашэнкам будзе, я павінен 100 адсоткаў там маляваць. Але проста так Лукашэнку не хачу маляваць. Ды пайшоў ён у баню», – падсумоўвае мастак.
Чакаем ад Яраслава Кірвеля акурат такога партрэту Аляксандра Лукашэнкі – з вертыкальнымі палосамі прутоў на ўвесь фармат. А каб спраўдзілася – ён пуляе ў варшаўскае неба сваю блакітную кепку.
«Хто яго ведае, пойдзе сёння, напіша такі партрэт Лукашэнкі за кратамі – і назаўтра спраўдзіцца», – кажу каляжанцы.
«Ну бо жыццё пераймае мастацтва», – смяецца яна.
Сонца ўсё больш. Развітваемся на скрыжаванні Новага свята і Свентакшыскай. Абяцаем абавязкова спаткацца на адкрыцці выставы ў Варшаве («А можа, у Горадні?»). Яраслаў надзявае навушнікі і адразу робіцца троху задуменны («Слухаю толькі беларускае»). А аўтар гэтых радкоў вяртаецца дадому з думкай прыгатаваць на вячэру сапраўдную засквараную бабку (не ведаю, пра што думае мая каляжанка – зацятая веганка…).
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.