навіны

Першыя караблі па часовым калідоры прыбылі па ўкраінскае збожжа ў порт Адэскай вобласці

Карабель заходзіць у порт Чарнаморску. (Фота: Адміністрація морських портів України/Ukrainian Sea Ports Authority / Facebook)
Карабель заходзіць у порт Чарнаморску. (Фота: Адміністрація морських портів України/Ukrainian Sea Ports Authority / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

17 ліпеня Расея выйшла з так званай збожжавай угоды ў аднабаковым парадку.

Першыя судны пагадзіліся зайсці часовым калідорам пад загрузку ў порт гораду Чарнаморск Адэскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі марскіх партоў Украіны.
Карабель заходзіць у порт Чарнаморску. (Фота: Адміністрація морських портів України/Ukrainian Sea Ports Authority / Facebook)
Карабель заходзіць у порт Чарнаморску. (Фота: Адміністрація морських портів України/Ukrainian Sea Ports Authority / Facebook)
Балкеры AROYAT і RESILIENT AFRICA – першыя грамадзянскія судны, якія скарысталіся часовым калідорам у напрамку ўкраінскіх партоў.
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: apostrophe.ua

Расея заявіла аб выхадзе са збожжавай угоды

навіны
16 верасня яны былі ашвартаваныя ля прычалаў у порце Чарнаморск пад загрузку амаль 20 тыс. тонаў пшаніцы. Пасля загрузкі ўкраінскае збожжа будзе дастаўленае ў краіны Афрыкі і Азіі.
17 ліпеня 2023 года Расея выйшла з так званай збожжавай угоды ў аднабаковым парадку, нягледзячы на тое, што ААН прапаноўвала варыянты вырашэння пытання. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў тады заяўляў, што Расея прыпыніла дзеянне ўгоды, пакуль не будуць выкананыя пункты пагаднення, якія яе датычацца.
Аднак 11 жніўня Украіна абвесціла аб стварэнні гуманітарнага калідору для грузавых караблёў у Чорным моры. 18 жніўня да Стамбулу дабралася першае судна пасля таго, як была спыненая збожжавая ўгода. Карабель скарыстаўся часовым транспартавым калідорам.
Збожжавая ўгода набыла моц у ліпені 2022 года. Яе падпісалі, каб запэўніць бяспечнае транспартаванне збожжа і харчоў з партоў Украіны. Два асобныя пагадненні былі заключаныя паміж Украінай, Турцыяй і ААН, а таксама паміж Расеяй, Турцыяй і ААН. Пагадненні рэгламентавалі парадак экспарту ўкраінскага зерня морам, а таксама інспекцыю судоў у Стамбуле. Расея настойвала, што дамоўленасці аб экспарце расейскай сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў, якія былі часткай ўгоды, не выконваюцца.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10