навіны

Ініцыятыва расейцаў амаль па ўсім фронце. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць труну Сяргея Паўлічэнкі, які загінуў у баях з расейскімі войскамі ў Запарожскай вобласці, падчас паніхіды на могілках у Кіеве, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць труну Сяргея Паўлічэнкі, які загінуў у баях з расейскімі войскамі ў Запарожскай вобласці, падчас паніхіды на могілках у Кіеве, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 30 лістапада.

«Белсат» падводзіць вынікі 644-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 30 лістапада чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць труну Сяргея Паўлічэнкі, які загінуў у баях з расейскімі войскамі ў Запарожскай вобласці, падчас паніхіды на могілках у Кіеве, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць труну Сяргея Паўлічэнкі, які загінуў у баях з расейскімі войскамі ў Запарожскай вобласці, падчас паніхіды на могілках у Кіеве, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Roman Pilipey / AFP / East News)
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі пра адбіццё сямі атак праціўніка каля населеных пунктаў Сынькоўка і Петрапаўлаўка ў Харкаўскай вобласці, а таксама ў ваколіцах Стэльмахаўкі ў Луганскай.
У гэты ж час аналітыкі праекту Deepstate пішуць, што расейцы атакуюць каля Першатраўневага і Ліману Першага. Прычым каля апошняга сяла войскі РФ паступова прасоўваюцца ў бок суседняй Сынькоўкі.
Між тым прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» сцвярджае, што Узброеныя сілы РФ ужо прысутнічаюць на ўскрайках сяла.
Пры гэтым самыя ўкраінцы на гэтым участку трымаюць актыўную абарону, на што ўказваюць іхныя атакі каля населенага пункту.
Канал «Белорусский силовик» фіксуе прасоўванні расейцаў і на паўночным захадзе ад сяла Арлянка.
На суседнім ліманскім кірунку назіраецца актывізацыя Узброеных сілаў РФ на захадзе Серабранскага лясніцтва.
Ва ўкраінскім камандаванні заявілі пра 24 адбітыя атакі праціўніка каля сёлаў Церны, Ямпалаўка і Торскае на поўначы Данецкай вобласці. Зменаў па лініі фронту не зафіксавана.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія наступаюць у ваколіцах раённага цэнтру.
Генштаб ЗСУ піша пра чатыры няўдалыя атакі праціўніка каля Іванаўскага і Андрэеўкі.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» фіксуе атакі расейцаў і каля Клішчыеўкі. Тут яны намагаюцца адкінуць украінскіх вайскоўцаў ха чыгуначную лінію, якая праходзіць на поўначы і ўсходзе ад сяла.
У гэты ж час у Deepstate зняпраўджваюць учарашнюю заяву Міністэрства абароны РФ пра захоп сяла Хромава на захадзе ад Бахмуту. Паводле аналітыкаў, пад кантролем РФ знаходзіцца частка населенага пункту.
Высокая актыўнасць расейскіх вайскоўцаў захоўваецца і на поўначы ад Данецку.
У Генштабе ЗСУ паведамляюць пра прынамсі 22 адбітыя атакі праціўніка каля населеных пунктаў Стэпавое, Новабахмутаўка, Новакалінавае, Аўдзееўка, Танэнькае, Севернае і Первамайскае.
Аналітыкі Deepstate пішуць, што таксама расейцы атакуюць каля Вадзянога і Вопытнага (на поўдні ад Андрэеўкі), але поспеху не маюць. У гэты ж час на паўночным захадзе ад гораду яны паступова замацоўваюцца на ўсходніх ускрайках Стэпавога і намагаюцца прасунуцца ўглыб сяла на захад. Адначасова з гэтым ідуць атакі з поўдня ад сяла. Такім чынам расейцы намагаюцца выйсці да суседніх Бэрдычаў.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў сцвярджае, што каля Стэпавога войскі РФ часткова прасунуліся за чыгуначнай лініяй.
«Белорусский силовик» фіксуе паступовае замацаванне расейцаў на тэрыторыі прамысловай зоны Андрэеўкі.
Акрамя гэтага крыніца заяўляе аб працісканні абароны ЗСУ каля Вадзянога і Первамайскага.
На захадзе ад Данецку Узброеныя сілы РФ наступаюць каля Краснагораўкі і Новаміхайлаўка. Паводле ўкраінскага камандавання, цягам содняў яны не менш да 11 разоў атакавалі каля гэтых населеных пунктаў, але паўсюль сілы абароны краіны ўтрымалі свае пазіцыі.
У сваю чаргу ўкраінскія вайскоўцы правялі дзве атакі каля Мар’інкі, але таксама не мелі поспеху.
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці ўзнавіліся баі каля сяла Прачыстаўка. У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі, што расейскія вайскоўцы цягам содняў тройчы атакавалі пазіцыі ўкраінцаў каля населенага пункту, але лінія фронту засталася нязменнай.
На суседнім мелітопальскім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за УС РФ. Украінскі бок піша пра пяць няўдалых спробаў праціўніка аднавіць становішча каля сяла Работына, а таксама пра 9 атак на паўночным захадзе ад Вэрбовага – таксама без зменаў па фронце.
Між тым Пегаў сцвярджае, што каля Работына расейцы вярнулі частку пазіцыяў.
Тэлеграм-канал «Фронтовая птичка» фіксуе паступовыя прасоўванні і каля Вэрбовага.
У Міністэрстве абароны РФ пішуць і пра ўкраінскія атакі каля гэтага сяла.
На херсонскім кірунку працягваюцца сустрэчныя баі каля сяла Крынкі на левым беразе Дняпра.
Аналітыкі Deepstate пішуць пра цяжкае становішча ЗСУ на гэтым участку. Таксама адзначаецца сур’ёзная перавага расейцаў у жывой сіле.
У гэты ж час тэлеграм-канал «Два майора» паведамляе, што саміх украінцаў на левабярэжжы не больш за 400 чалавек.
Іншая крыніца – «Рыбарь» – адзначае, што нават у такіх умовах ЗСУ намагаюцца прасунуцца далей на поўдзень ад сяла.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10