навіны

Дэпутаты Сейму Літвы атрымалі ліст з пагрозамі «вярнуць Вільню Беларусі»

Беларусы ў Вільні на святкаванні Дня аднаўлення літоўскай дзяржавы. 17 лютага 2021 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
Беларусы ў Вільні на святкаванні Дня аднаўлення літоўскай дзяржавы. 17 лютага 2021 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Калі ваш урад працягне агрэсіўную палітыку ў дачыненні беларусаў, вы пашкадуеце».

Дэпутатка Сейму Літвы Агне Шырынскене паведаміла, што атрымала электронны ліст з пагрозамі нібыта ад беларусаў, якія заклікалі «не праводзіць агрэсіўную палітыку» у дачыненні беларускіх грамадзянаў. Аўтары адзначылі, што маюць баявы досвед, і заявілі прэтэнзіі на Вільню, перадае выданне «Delfi».
Беларусы ў Вільні на святкаванні Дня аднаўлення літоўскай дзяржавы. 17 лютага 2021 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
Беларусы ў Вільні на святкаванні Дня аднаўлення літоўскай дзяржавы. 17 лютага 2021 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
«Паважаныя сябры Сейму! Да вас звяртаюцца беларусы, якія не жывуць на радзіме, не падтрымоўваюць існую ўладу Беларусі, не падтрымоўваюць Ціханоўскую і яе прыхільнікаў. Мы заўсёды з павагаю ставіліся да нашых суседзяў: украінцаў, палякаў, літоўцаў і латышоў. Аднак цяпер палітыка ў дачыненні беларусаў, якія жывуць у Літве, непрымальная», – так пачынаецца ліст, які атрымала дэпутатка Агне Шырынскене. Яна ўпэўненая, што гэтае паведамленне разаслалі шмат якім сябрам Сейму.
Аўтары папярэдзілі, што «нас багата, і мы ўжо маем баявыя навыкі»:


,,

«Калі ваш урад працягне праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненні беларусаў, абяцаем, вы пра гэта пашкадуеце. У Літве і за яе межамі маюцца нашыя баявыя раты, якія могуць дапамагчы вярнуць Вільню Беларусі, калі ўзнікне вялікая неабходнасць».


Шырынскене адзначыла, што не ўпершыню атрымлівае такое пасланне: «Можа, ужо трэцяе. Такія лісты ўжо сталі практыкаю».
Belsat
Вольга Карач не збіраецца пакідаць Літву і будзе абскарджваць рашэнне аб дэпартацыі навіны
У Дэпартаменце дзяржаўнай бяспекі Літвы сказалі, што гэтымі зваротамі мусяць займацца праваахоўныя органы, якія вызначаюць, ці маюцца падставы для дасудовага расследавання. У спецслужбы такіх паўнамоцтваў бракуе.
Летась у верасні літоўскія парламентарыі атрымалі ліст нібыта ад батальёна беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор». Пасланне змяшчала пагрозы «радыкальных захадаў» супраць дэпутатаў і іхных сем’яў у выпадку, калі актывістку Вольгу Карач пазбавяць у Літве палітычнага прытулку.
Апошнім часам літоўскія палітыкі зрабілі некалькі антыбеларускіх заяваў. Напрыклад, дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы Фрэдэрыкас Янсанас палічыў беларусаў «пятай калонай», а старшыня парламенцкага камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынас Касчунас абвінаваціў беларусаў у прысабечванні ВКЛ. Раз-пораз узнікаюць прапановы пашырыць на грамадзянаў Беларусі тыя ж санкцыі, што ўведзеныя супраць расейцаў.
Пры гэтым у канцы снежня Сейм ухваліў пастанову аб выдачы беларусам гуманітарных відаў на жыхарства на тры гады замест аднаго года.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10