навіны

Жорсткі хапун у Драгічыне, папаўненне спісаў тэрарыстаў і экстрэмісцкіх матэрыялаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Хроніка рэпрэсіяў за 18 студзеня.

«Белсат» адсочвае ўсе выпадкі рэпрэсіяў, якія штодня адбываюцца ў Беларусі, каб пасля адказныя за іх правядзенне паўсталі перад справядлівым судом.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Сёння ў тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася «пакаяннае» відэа з жыхаром Горадні, якога затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, удзел у акцыях пратэсту і рэгістрацыі ў чат-боце плану «Перамога».
У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў – папаўненне. Гэтым разам у яго трапілі:
Сёння стала вядома пра хапун у Драгічыне і вёсцы Сварынь, дзе жорстка затрымалі шасцёх мужчынаў. Нагодаю для ператрусаў стаўся нібыта пошук зброі. Зрывалі падлогу і навясныя столі ў дамах, выбівалі шкло ў машынах. Вядома, што пасля затрымання адзін мужчына трапіў у рэанімацыю, ягоны далейшы лёс невядомы. Праваабаронцы маюць звесткі з некаторых крыніцаў, што мужчыны займаюцца прымежным гандлем («чаўночным бізнесам»). На дзень 17 снежня мінімум адзін з затрыманых ужо быў вызвалены.
ГУБАЗіК пахваліўся тым, што затрымаў беларуса, які падчас пратэстаў даў інтэрв’ю каналу Навальнага. У гэтым прызнаецца затрыманы Ягор Клімовіч у «пакаянным» відэа.
Праваабаронцы выступілі з заявай аб прызнанні магілёўскага блогера і журналіста Алеся Сабалеўскага палітычным вязнем. Яго затрымалі 12 снежня ў Магілёве, пасля двойчы арыштоўвалі паводле адміністратыўных справаў. Ягонае затрыманне можа быць звязанае з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў — YouTube-каналу «6TV Belarus», інфармацыйнага сайту «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»).
Вярхоўны Суд разгледзеў апеляцыю музыкаў «Tor Band» і пакінуў прысуд, вынесены Гомельскім абласным судом, без зменаў. Музыкаў хутка перавядуць у калоніі. Суд над хлопцамі адбыўся ў кастрычніку ў Гомлі. Яўген Бурло засуджаны на 8 гадоў калоніі, Дзмітрый Галавач – 9, Андрэй Ярэмчык – 7,5 года калоніі.
Суд Ленінскага раёну Менску асудзіў за ўдзел у Маршы новай Беларусі авіяканструктара Уладзіслава Лагойку, яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу. Мужчыну пакаралі двума з паловай гадамі «хатняй хіміі».
Сталі вядомыя падрабязнасці суда над менчуком Мікалаем Самахвалам, які нібыта абразіў Лукашэнку падчас візіту ў ягоную кватэру судовых выканаўцаў. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да аднаго года «хатняй хіміі». Абвінавачанне сцвярджае, што Самахвал выказаў непрыстойны каментар у бок Лукашэнкі ў прысутнасці жонкі і судовых выканаўцаў, якія зайшлі да іх у кватэру задаць пытанні пра суседзяў. Мужчына не прызнаў віны на судзе.
КДБ унёс у спіс тэрарыстаў яшчэ чатырох беларусаў – Віталя Коршуна, Аляксандра Пелеша, Віктара Баркета і Дзмітрыя Гута. На сёння ў спісе фігуруюць 1163 чалавекі, з іх 404 – беларусы.
Суд Ленінскага раёну сталіцы 21 снежня асудзіў супрацоўніка мытні Віталія Пупіна паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу. Мужчыну прызначылі два з паловаю гады «хатняй хіміі».
18 студзеня суд Чыгуначнага раёну Віцебску асудзіў за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і парушэнне правілаў арганізацыі масавай акцыі мастачку Наталлю Дзямшову. Вынікі суда пакуль невядомыя.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10