навіны

Першымі пашпарт новай Беларусі атрымаюць людзі з легалізацыяй – падрабязнасці ад Кабінету

Як можа выглядаць пашпарт новай Беларусі. Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі / Telegram
Як можа выглядаць пашпарт новай Беларусі. Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Але перад выдачай пашпартоў дэмсілам патрэбны свой «пашпартны стол».

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага Кабінету Валер Кавалеўскі абмеркаваў са спецпасланнікамі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю з Эстоніі, Швецыі, Польшчы і Літвы праект пашпарту новай Беларусі. «Белсат» даведаўся, хто першы зможа атрымаць пашпарт і як ідуць справы з яго распрацоўкай.
Як можа выглядаць пашпарт новай Беларусі. Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі / Telegram
Як можа выглядаць пашпарт новай Беларусі. Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі / Telegram
У планах на найбліжэйшы час гаворка ідзе не пра выдачу пашпартоў, а пра падрыхтоўку. У прыватнасці, плануецца стварыць нешта кшталту пашпартнага стала дэмсілаў.
«Каб заваяваць давер беларусаў і замежных партнёраў, неабходна стварыць орган выдачы пашпартоў з камандай прафесіяналаў. Орган забяспечыць выкананне найвышэйшых міжнародных стандартаў пры тэхнічнай падтрымцы спецыялізаваных арганізацый: ад збору заявак і вырабу фізічных асобнікаў да бяспечнага захоўвання даных», – паведамляе Аб’яднаны пераходны Кабінет Беларусі.
Першыя асобнікі пашпартоў атрымаюць тыя, хто мае легалізацыю ў краінах пражывання. То бок людзі, якія ўжо прайшлі першасную праверку нацыянальнымі міграцыйнымі службамі.


,,

«Гэта паспрыяе станоўчаму ўспрыманню праекту нацыянальнага пашпарта Беларусі еўрапейскімі партнёрамі», – адзначае Кабінет.


А якое палітычнае значэнне мае праект пашпарта?
«Пашпарт не толькі практычнае рашэнне праблем беларусаў, але і магчымасць адказу цывілізаванага свету на рэпрэсіўныя захады рэжыму Лукашэнкі», – лічаць у Кабінеце.


,,

«Прызнанне пашпарта – удар па руках Лукашэнкі ў адказ на яго выкарыстанне базавай функцыі дзяржавы для рэпрэсій супраць беларусаў на тэрыторыі цывілізаваных краін. Адначасова гэта будзе гуртаваць беларусаў, дапамагаць захаванню ідэнтычнасці і суб’ектнасці беларускага народу, дзе б мы ні знаходзіліся», – дадае Валер Кавалеўскі.


Кабінет адзначае, што праект пашпарта могуць падтрымаць самі беларусы.
«Прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета плануе звярнуцца да дыяспараў з прапановай далучыцца да ўдзелу ў кампаніі па стварэнні пазітыўнага іміджу новага нацыянальнага пашпарта Беларусі ў еўрапейскіх краінах. Пра тое, як можна далучыцца да кампаніі, будзе паведамляцца на каналах Кабінета і прадстаўніцтва», – падводзіць рысу Кабінет.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10