навіны

За год праз «камісію па вяртанні» ў Беларусь прыехала «каля 10 чалавек»

Генпракурор Андрэй Швед у будынку Дома ўраду 19 лютага. Скрыншот: Белсат
Генпракурор Андрэй Швед у будынку Дома ўраду 19 лютага. Скрыншот: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Генпракурор не змог падлічыць, колькі дакладна.

З пачатку стварэння «камісіі па вяртанні» ў яе звярнуліся 150 разоў. 37 заявак адпавядалі параметрам, якія патрабавалі ўлады, а «каля дзесяці чалавек» прыехалі ў Беларусь, сцвярджае генпракурор Андрэй Швед.
Генпракурор Андрэй Швед у будынку Дома ўраду 19 лютага. Скрыншот: Белсат
Генпракурор Андрэй Швед у будынку Дома ўраду 19 лютага. Скрыншот: Белсат
«З ліку тых, хто вярнуўся на радзіму, пяць-шэсць чалавек добраахвотна расказалі пра тыя ўмовы, у якіх яны пражывалі за мяжой, і дзякуюць за магчымасць вярнуцца ў Беларусь», – кажа Швед.
Першапачаткова камісія абвясціла, што прымае заяўкі да канца 2023 года, але працягнула працу. Паводле Шведа, у гэтым годзе туды падалі 12 заявак.
Праваабаронцы засцерагаюць, што вяртанне дадому праз камісію – гэта вельмі небяспечна.


,,

«Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум тры выпадкі, калі, нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання», – піша «Вясна».


Агулам за 2023 год сілавікі затрымалі мінімум 207 асобаў, якія вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы.
«Камісія па вяртанні», або «камісія па разглядзе зваротаў грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, у пытаннях учыненых імі злачынстваў», была створаная ў лютым 2023 года. Вырашаць, ці прымаць беларусаў на радзіме, прызначаныя заўзятыя прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іх – сілавікі, Рыгор Азаронак, Іван Эйсмант, Вадзім Гігін, Дзмітрый Баскаў і іншыя.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10