навіны

Пераслед за падтрыманне Украіны і аблава на архітэктараў. Рэпрэсіі 24 лютага

Мітынг еднасці з Украінай прайшоў у Вільні, Літва. 24 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Мітынг еднасці з Украінай прайшоў у Вільні, Літва. 24 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае натаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

З пачатку вайны ў Беларусі рэпрэсавалі мінімум 1671 асобу за падтрыманне Украіны, падлічылі праваабаронцы «Вясны». 94 асобы асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
Мітынг еднасці з Украінай прайшоў у Вільні, Літва. 24 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Мітынг еднасці з Украінай прайшоў у Вільні, Літва. 24 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
У Беларусі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну за праяўленне нязгоды з вайною пакаралі 1671 асобу. Праваабаронцы сабралі лічбы за два гады:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Gapon / AFP Photo / East News)
З пачатку вайны ў Беларусі рэпрэсавалі мінімум 1671 асобу за падтрыманне Украіны навіны
З агульнай колькасці рэпрэсаваных 94 асобы асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
Супрацоўнікі АМАПу патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў – «Наша ніва» навіны
У Менску з мінулага тыдня масава хапаюць архітэктараў, ужо каля 40 затрыманых, паведаміла «Наша ніва» са спасылкаю на свае крыніцы. Разам з адмыслоўцамі затрымлівалі і чальцоў сем’яў – агулам да 70 асобаў. Некаторых адпусцілі, некаторыя атрымалі арышт, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы.
Сілавікі затрымалі жыхара Кіраўску, які нібыта збіраўся «усталяваць схаваную камеру на выбарчым участку». Юрыя Аверкава абвінавачваюць у сувязі з «кааліцыяй пратэсных двароў». Сцвярджаецца, што ён адміністратар «дэструктыўнага» Telegram-каналу Кіраўску, а таксама нібыта зарэгістраваўся ў чат-боце плану «Перамога».
Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны выехаў з Беларусі ў Літву. Цяпер ён у Замку – доме, дзе прымаюць беларусаў, якія ўцяклі з краіны. У 2015 годзе Жамчужнаму прызначылі 6,5 года калоніі за нібыта падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, што складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама за дачу хабару. Ён выйшаў на волю ў 2021-м.
25 студзеня паведамлялася, што Жамчужнага затрымалі пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу звестак пра яго не было.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10