навіны

У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў – «Наша ніва»

Супрацоўнікі АМАПу патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Супрацоўнікі АМАПу патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Імаверна, праз пратэсты 2020 года і жаданне нармальных выбараў.

У Менску з мінулага тыдня масава затрымліваюць архітэктараў, ужо каля 40 затрыманых, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы.
Супрацоўнікі АМАПу патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Супрацоўнікі АМАПу патрулююць тэрыторыю каля плошчы Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Меркавана, першыя затрыманні архітэктараў пачаліся 14 лютага.
«Разам з імі затрымлівалі і чальцоў іхных сем’яў – агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі», – піша выданне і сцвярджае, што імёны пяцярых архітэктараў, затрыманых у Менску, удалося пацвердзіць.
Некаторыя людзі атрымалі содні, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы.


,,

«Нам вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы. Прычынай затрымання, імаверна, сталі абвінавачванні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе», – працягвае «Наша Ніва».


Паводле праваабаронцаў «Вясны», за 2023 год на мяжы былі затрыманыя сама меней 207 асобаў, якія вярталіся ў Беларусь.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10