Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію Міхала Анемпадыстава за лепшую кніжную вокладку 2023 года
16.03.2024, 21:51
Абвешчына доўгі спіс прэміі Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. (Крыніца: penbelarus.org)
podpis źródła zdjęcia
У доўгі спіс увайшлі 14 кніг.
Стаў вядомы доўгі спіс намінантаў на прэмію Міхала Анемпадыстава, якая прысуджаецца за лепшую кніжную вокладку, паведамляе Беларускі ПЭН. Для ўдзелу ў конкурсе былі абраныя працы, аформленыя ў 2022 і 2023 гадах. «Белсат» з’яўляецца генеральным партнёрам прэміі.
Абвешчына доўгі спіс прэміі Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. (Крыніца: penbelarus.org)
У доўгі спіс прэміі увайшлі:
Вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні».
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2023 год: Вольга Бубіч – журналістка-фрылансерка, эсэістка, выкладчыца, фатографка і рэцэнзентка фотакніг; Максім Тымінько – медыямастак, куратар і вэб-распрацоўшчык; Андрэй Дурэйка – мастак, куратар, аўтар лекцыяў па сучасным мастацтве; Артур Вакараў – графічны дызайнер, адзін з заснавальнікаў дызайнерскай студыі «Адліга»; Ганна Чыстасердава – арт-менеджарка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка ініцыятывы «Ambasada Kultury» і галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галерэі «Падземка».
Вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся».
Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці выдатнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу.
Да ўдзелу ў конкурсе былі адабраныя вокладкі беларускіх дызайнераў да папяровых кніг, што выйшлі ў 2022 і 2023 гадах і адпавядаюць хаця б аднаму з наступных крытэрыяў:
Прэмію атрымае аўтар або каманда аўтараў вокладкі. Сёлета адбудуцца дзве цырымоніі: увесну будзе абвешчаны пераможца прэміі за кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе; увосень, на фестывалі «Бардаўская восень», абвесцяць найлепшую вокладку сярод кніг, выдадзеных у 2023-м.
Міхал Анемпадыстаў працаваў у жанрах графікі, ілюстрацыі, фатаграфіі. Як дызайнер ён ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і нават этыкеткі для спіртовых напояў. На пачатку 1990-х ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава вызначалі запамінальны стыль часопісу «Бярозка», дзе ён быў мастацкім рэдактарам. У 2011 годзе мастак праілюстраваў кнігу Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Вокладкі, створаныя Міхалам Анемпадыставым, упрыгожваюць пераклады Збігнева Гэрбэрта і Чэслава Мілаша, кнігі Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Сяргея Харэўскага, Наталкі Бабінай ды іншых беларускіх аўтараў.