навіны

У Беларусі прыдумалі, як ператвараць ручныя гранаты ў «разрады» для беспілотнікаў

Belsat (Фота: Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Крыніца: vpkgovby / Telegram)
Belsat (Фота: Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Крыніца: vpkgovby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Тым часам Беларусь закупаецца беспілотнікамі.

У Беларусі распрацавалі модуль для ручных гранат, які ператварае іх у «разрады» для беспілотнікаў. Модуль распрацаваны дзяржаўным прадпрыемствам «Завод дакладнай электрамеханікі», якое знаходзіцца ў Менску. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь.
Belsat (Фота: Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Крыніца: vpkgovby / Telegram)
Belsat (Фота: Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Крыніца: vpkgovby / Telegram)
У адрозненне ад ручных гранат са стандартнымі запаламі, дэтанацыя скіду адбываецца за кошт спрацоўвання інерцыйнага ўдарнага механізму. Паведамляецца, што модуль можа быць сабраны ў палявых умовах, ён бяспечны ў эксплуатацыі і можа выкарыстоўвацца з вышыні 50 і больш метраў.
Belsat (Фота: Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Крыніца: vpkgovby / Telegram)
Belsat (Фота: Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Крыніца: vpkgovby / Telegram)
Тым часам Беларусь закупаецца беспілотнікамі. Так, у пачатку красавіка паведамлялася, што Мінабароны Беларусі закупляе 13 расейскіх разведвальных беспілотных комплексаў Supercam S350. Тэндар на закупку беспілотнікаў Supercam S350 або іх аналагаў быў аб’яўлены 5 красавіка 2024 года, піша «Мілітарний».
Паведамляецца, што гэта самая буйная аднаразовая закупка беспілотных сістэм Supercam. Усяго з 2020 па 2023 гады Мінабароны Беларусі закупіла толькі 11 Supercam C350/C150.
На набыццё беспілотных разведвальных комплексаў плануецца накіраваць 5 мільёнаў 283 тысячы 497 долараў.
Адпаведна, адзін беспілотны комплекс абыдзецца бюджэту Беларусі ў 406 тысяч 422 долара.
Беларускі беспілотнік Supercam. (Фота: «Мілітарний»)
Беларускі беспілотнік Supercam. (Фота: «Мілітарний»)
Набытыя беспілотнікі будуць выкарыстоўвацца для ффармавання падраздзяленняў аэравыведкі ў артылерыйскіх брыгадах аператыўных камандаванняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 111-й (в/ч 11921) і 231-й (в/ч 22313).
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10