Цяпер іх 200. «Мы не холопы» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
02.05.2024, 12:55
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Сілавікі выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі ўлады і іншадумствам.
МУС прызнала«экстрэмісцкім фармаваннем» рэсурсы пад агульнай назвай «Мы не холопы». Альтэрнатыўнай назвай фармавання ў дакуменце МУС пазначана «Олег Желнов».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
«Мы не холопы» стала 200-м «экстрэмісцкім фармаваннем», уключаным у адпаведны пералік МУС. Яно вызначаецца як «група грамадзянаў з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай «Мы не холопы».
У пералік унесены аднайменны канал у YouTube, а таксама рэсурсы ў сацыяльных сетках, у тым ліку ўліковыя запісы Алега Жалнова ў сацыяльных сетках «Вконтакте», Х, ягоныя адрасы электроннай пошты, некалькі чатаў і акаўнтаў «Мы не холопы» ў Telegram, уліковыя запісы на Boosty і Donation Alerts, «лагатып у выглядзе мастацкай выявы сціснутай у кулак рукі са стужкай бел-чырвона-белага колеру».
Рэжым у Беларусі ўкараняе свой ціск і спрабуе забараніць любую форму іншадумства, у тым ліку выкарыстоўваючы заканадаўства супраць экстрэмізму. У Беларусі расце колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў» і судовых паседжанняў для прызнання інфармацыйных крыніцаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі».