навіны

У Літве праходзяць прэзідэнцкія выбары

Жанчына з дзіцём галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. У Літве 12 траўня праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Жанчына з дзіцём галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. У Літве 12 траўня праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Усяго ўдзельнічаюць восем кандыдатаў.

Літоўцы абіраюць, хто будзе займаць пасаду прэзідэнта наступныя пяць гадоў, 12 траўня. Усяго ўдзельнічаюць восем кандыдатаў. Паралельна праходзіць рэферэндум аб магчымасці атрымання падвойнага грамадзянства.
Жанчына з дзіцём галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. У Літве 12 траўня праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Жанчына з дзіцём галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. У Літве 12 траўня праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Выбарчыя ўчасткі працуюць з 7:00 да 20:00. Першыя вынікі павінны быць агучаны ноччу 13 мая. У выпадку, калі ніхто не атрымае большасці галасоў, будзе праведзены другі тур галасавання. Туды пройдуць два найбольш папулярныя кандыдаты.
Паводле звестак Галоўвыбаркаму Літвы, да 15:00 прагаласавала крыху больш за 43 % выбаршчыкаў.
Мужчына з сабакам галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 тр (Фота: Белсат)
Мужчына з сабакам галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 тр (Фота: Белсат)
Галоўным прэтэндэнтам на перамогу з’яўляецца дзейны прэзідэнт Літвы, 59-гадовы Гітанас Наўседа. Паводле апытанняў, якія праводзіліся ў канцы лютага – пачатку сакавіка, 44,4 % рэспандэнтаў заявілі, што будуць галасаваць за Наўседу. У пачатку красавіка так адказалі 35,2 %, аднак яго падтрымка значна большая, чым у іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.
Калі казаць пра пазіцыі кандыдатаў адносна вонкавай палітыкі, то большасць выступае за падтрымку Украіны, умацаванне NATO і больш цесную супрацу з партнёрамі па ЕЗ.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа галасуе на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Гітанас Наўседа адзначаў, што Літве нельга мець ніякіх стасункаў з Расеяй, якая зʼяўляецца агрэсарам, а таксама з Беларуссю, якая цалкам залежыць ад Расеі. Наўседа прыхільнік узмацнення эканамічнага, палітычнага і культурнага ціску і ізаляцыі Беларусі і Расеі.
Кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў Літве. (Фота: Delfi.lt)
Што трэба ведаць беларусам пра выбары прэзідэнта ў Літве? навіны
Ён таксама выступаў за раўнаванне нацыянальных санкцыі супраць расейцаў і беларусаў, якія цяпер больш абмяжоўваюць расейцаў. Аднак Сейм Літвы выступіў супраць. Наўседа прыняў пазіцыю Сейма, аднак даў зразумець, што незадаволены такім рашэннем.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10