навіны

Улады Літвы растлумачылі, чаму забаранілі беларусам везці харчы праз мяжу

Прадукты падарожнікаў у пункце пропуску на мяжы з Літвою. (Фота: belamova / Telegram)
Прадукты падарожнікаў у пункце пропуску на мяжы з Літвою. (Фота: belamova / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Могуць займацца камерцыйнай дзейнасцю».

Забарона на завоз у Літву з Беларусі шмат якіх прадуктаў і напояў дзее з 3 чэрвеня, і з таго часу ўлады суседняй краіны крыху змякчылі правілы і дазволілі правозіць праз мяжу харчы для асабістага спажывання. У Мінсельгасе Літвы растлумачылі «Белсату», навошта санкцыі распаўсюдзілі на фізічных асобаў.
Прадукты падарожнікаў у пункце пропуску на мяжы з Літвою. (Фота: belamova / Telegram)
Прадукты падарожнікаў у пункце пропуску на мяжы з Літвою. (Фота: belamova / Telegram)
3 чэрвеня на літоўскіх пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю выраслі горы выкінутых харчоў: службоўцы, спасылаючыся на новы закон, не дазвалялі правозіць амаль нічога, уключна з вадою.
Міністэрства замежных справаў Беларусі. (Крыніца: belmarket.by)
«Парушаюць правы чалавека». МЗС Беларусі занепакоенае забаронай Літвы на ўвоз беларускіх тавараў навіны
Гэты нарматыўны акт забараняе імпарт у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі і Расеі. Агулам у пераліку – больш за 2800 найменняў. Прычым закон не прадугледжвае выняткаў для фізічных асобаў, што сталася сюрпрызам для падарожнікаў.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Літвы паведамілі «Белсату», што за змест закону адказнасць нясе парламент краіны, які ўхваліў дакумент, а ведамства толькі склала спіс забароненай прадукцыі:


,,

«Хацелі б адзначыць, што фізічныя асобы таксама могуць займацца камерцыйнай дзейнасцю, таму палажэнні распаўсюджваюцца як на юрыдычных, гэтак і на фізічных асобаў».


У міністэрстве таксама нагадалі, што забарона не датычыць транзітных тавараў, а таксама харчоў, яўна прызначаных для асабістага спажывання падчас паездкі – пакункі маюць быць ускрытымі.
У адной з суполак у Facebook, прысвечанай паездкам паміж Беларуссю і Літвою, апублікавалі адказ мытні на прыватны запыт, у якім удакладняецца, што везці праз мяжу можна да 2 кілаграмаў харчоў, а каб пацвердзіць транзіт, што не падпадае пад забарону, тавары мусяць быць задэклараваныя для мытнага транзіту.
Раней у Мінсельгасе Літвы казалі, што забарона на ўвоз харчоў з Беларусі і Расеі «аслабіць эканоміку краінаў, што ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы і ў той жа час умацуе нацыянальную бяспеку нашай краіны».
Дарадца абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч называў абмежаванні для фізічных асобаў памылкаю і падкрэсліваў, што «такія дзеянні больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі».
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10