Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскія вайскоўцы перадаюць камандаванне баявой групай NATO ў Славаччыне іспанскаму кантынгенту ў прысутнасці нядаўна прыведзенага да прысягі прэзідэнта Славаччыны Пэтэра Пэллегрыні і міністра абароны Робэрта Калінака ў навучальным цэнтры «Lest». Да гэтага часу гэты навучальны цэнтр быў пад камандаваннем чэшскіх вайскоўцаў. Зволен (Zvolen), Славаччына. 1 ліпеня 2024 года. (Фота: Robert Nemeti / Anadolu Press / Abaca Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Краіны Альянсу прэзентуюць «мост» для Украіны, а таксама дашлюць сігнал Пекіну.
9–11 ліпеня ў Вашынгтоне адбудзецца саміт Паўночнаатлантычнага Альянсу, на якім тэма вайны ва Украіне будзе ключавой. Кіеў чакае ад саміту «добрых навінаў», але разлічваць на афіцыйнае запрашэнне Украіны ў NATO не выпадае. Belsat.eu распавядае, у чым асаблівасць цяперашняга форуму.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскія вайскоўцы перадаюць камандаванне баявой групай NATO ў Славаччыне іспанскаму кантынгенту ў прысутнасці нядаўна прыведзенага да прысягі прэзідэнта Славаччыны Пэтэра Пэллегрыні і міністра абароны Робэрта Калінака ў навучальным цэнтры «Lest». Да гэтага часу гэты навучальны цэнтр быў пад камандаваннем чэшскіх вайскоўцаў. Зволен (Zvolen), Славаччына. 1 ліпеня 2024 года. (Фота: Robert Nemeti / Anadolu Press / Abaca Press / Forum)
Саміт у Вашынгтоне стане юбілейным: сёлета блок NATO адзначае сваё 75-годдзе. Дамова аб стварэнні Альянсу была падпісаная ў 1949 годзе як раз у Вашынгтоне, таму ў праграме форуму знойдзецца месца таксама ўрачыстым мерапрыемствам з гэтай нагоды.
Форум мае яшчэ дзве важныя адметнасці: гэта будзе першы саміт пасля далучэння да Альянсу Фінляндыі і Швецыі, а таксама апошні саміт для цяперашняга генеральнага сакратара NATO Енса Стольтэнбэрга. Нагадаем, што ў кастрычніку яго заменіць на гэтай пасадзе былы прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.
Як і год таму ў Вільні, на саміт у Вашынгтоне запрошаны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яшчэ ў пачатку года ён заявіў, што чакае ад саміту ў сталіцы ЗША двух рэчаў: рашэння наконт перадачы ЗСУ новых сістэмаў супрацьпаветранай абароны і «хоць адзін канкрэтны крок» насустрач сяброўству Украіны ў Альянсе.
Тэма абароннай падтрымкі Украіны будзе на саміце сярод прыярытэтных. Белы дом на мінулым тыдні анансаваў «важныя новыя заявы наконт вайсковай, палітычнай і фінансавай падтрымкі» Украіны». У прыватнасці, ЗША збіраюцца абвесціць пра новыя крокі па ўзмацненню супрацьпаветранай абароны і вайсковага патэнцыялу Украіны.
,,
«Вашынгтонскі саміт і G7 разам дасылаюць Пуціну магутны сігнал аб тым, што калі ён думае, што зможа перамагчы кааліцыю краінаў, якія падтрымліваюць Украіну, то ён глыбока памыляецца», – заявілі ў Белым доме.
«Reuters» са спасылкай на прадстаўніка Дзярждэпартаменту ЗША паведамляе, што Украіну чакаюць «добрыя навіны» наконт сістэмаў СПА. Суразмоўца агенцтва намякнуў, што ЗСУ можа атрымаць дадатковыя «Patriot» або аналагічныя сістэмы. Колькі сістэмаў СПА перададуць Украіне і ў якія тэрміны – пакуль невядома.
Калі наконт СПА няма поўнай яснасці, то па другіх пытанняў вядома больш. Чакаецца, што на саміце будзе абвешчана пра стварэнне ў нямецкім Вісбадэну штабу па каардынацыі дапамогі Украіне і падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Дамоўленасць на гэты конт на ўзроўні міністраў абароны дзяржаваў Альянсу была дасягнутая ў чэрвені. Як тады распавядаў Стольтэнбэрг, да каардынацыйнай працы прыцягнуць каля 700 вайскоўцаў з краін-сябраў NATO. Раней усе гэтыя пытанні былі завязаныя пераважна на амерыканцаў. Таму стварэнне агульнага натаўскага штабу ў Вісбадэну мусіць стаць пэўнай страхоўкай ад наступстваў палітычных пераменаў у ЗША, калі прэзідэнтам абяруць Доналда Трампа.
Паводле звестак «Wall Street Journal», NATO таксама плануе адправіць у Кіеў высокапастаўленага цывільнага чыноўніка, які засяродзіцца на кантактах з Украінай адносна яе доўгатэрміновых патрэбаў у вайсковай мадэрнізацыі і невайсковай падтрымцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступаюць з прамовай на Лукішскай плошчы ў Вільні падчас саміту NATO. На здымку (злева і справа) – першая лэдзі Украіны Алена Зяленская і першая лэдзі Літвы Дыяна Няпайце-Наўседзіене. Вільня, Літва. 11 ліпеня 2023 года. Вільня, Літва. (Фота: Белсат)
Акрамя таго, падчас саміту плануецца вырашыць пытанне з фінансаваннем Украіны. Стольтэнбэрг прасоўваў ідэю доўгатэрміновага плану падтрымкі, які прадугледжваў штогадовую дапамогу ў памеры 40 млрд еўра. Аднак на сустрэчы міністраў абароны Альянсу ў чэрвені план узгадніць не атрымалася. Паводле заходніх медыяў, пакуль саюзнікі дамовіліся толькі наконт выдзялення 40 млрд у 2025 годзе. Чакаецца, што на саміце гэтае рашэнне будзе зацверджана.
Што тычыцца далучэння Украіны да NATO, то ў адрозненні ад саміту 2023 года ў Вільні вялікіх чаканняў на гэты ніхто не мае.
Вядома, што ЗША і Нямеччына паслядоўна выступаюць супраць сяброўства Украіны ў NATO, баючыся, што такім чынам яны будуць уцягнутыя ў вайну з Расеяй. Стольтэнбэрг яшчэ сёлета ў красавіку папярэдзіў Зяленскага, што на будучым саміце няма шанцаў ухваліць афіцыйнае запрашэнне Украіны ў Альянс, але магчыма «прадэманстраваць, што мы набліжаем Украіну яшчэ бліжэй да сяброўства».
Фактычна задача краінаў NATO і ў першую чаргу Злучаных Штатаў заключаецца ў тым, каб нягледзячы на адсутнасць афіцыйнага запрашэння, Украіна не выглядала пакрыўджанай і пакінутай у гэтым пытанні. Дзеля гэтага Вашынгтон прыдумаў для Украіны канцэпцыю «мост да сяброўства ў NATO». Дырэктар па пытаннях Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому Майкл Карпэнтэр заявіў, што дакумент, які будзе абнародаваны на саміце ў Вашынгтоне, забяспечыць Украіну менавіта «інстытуцыянальным мостам да сяброўства ў NATO», каб пры атрыманні запрашэння ў будучыні Украіна была гатовая і здольная далучыцца да Альянсу імгненна.
Паводле крыніцаў выдання «Європейська правда», у выніковую дэкларацыю саміту будуць уключаны новыя фармулёўкі адносна шляху Украіны да Альянсу – досыць удалыя для Кіева. Прарывам гэта не стане, але будзе азначаць няўдачу «ўкраінаскептыкаў».
Цікава, што напярэдадні саміту ўплывовы часопіс «Foreign Affairs» апублікаваў артыкул прафесаркі Мэры Эліз Сараці пад назвай «Найлепшы шлях для Украіны і NATO». У матэрыяле зазначаецца, што «мост да NATO», пра які цяпер кажуць амерыканскія чыноўнікі, можа стаць «мостам у нікуды», калі на выбарах у ЗША пераможа Трамп. У гэтых умовах, паводле аўтаркі артыкулу, Альянс мусіць задумацца над больш сур’ёзнымі крокамі. «Цяжка не разглядаць сяброўства ў NATO як найбольш трывалае рашэнне канфлікту з патэнцыйна катастрафічнымі наступствамі», – падкрэсліваецца ў артыкуле.
У якасці магчымых варыянтаў вырашэння праблемы Сараці прапаноўвае скарыстацца досведам нарвежскай і заходненямецкай мадэлі далучэння да NATO. У апошнім выпадку маецца на ўвазе фактычнае прызнанне раздзялення краіны (для Нямеччына гэты быў падзел на ФРГ і ГДР, а для Украіны – падзел на акупаваныя і неакупаваныя тэрыторыі) і адмова ад уз’яднання ваенным шляхам. Такі сцэнар, паводле аўтаркі «Foreign Affairs», зусім неідэальны і можа сутыкнуцца са шматлікімі праблемамі пры рэалізацыі, аднак для Украіны і NATO гэта лепш, чым проста зноў і зноў адкладаць пытанне аб сяброўстве ў Альянсе.
На саміт у Вашынгтоне запрошаны прадстаўнікі краінаў, якія не з’яўляюцца сябрамі Альянсу і ўвогуле не маюць дачыненне да еўрапейскага рэгіёну – Аўстралія, Японія, Новая Зеландыя і Паўднёвая Карэя. Як заявілі ў Белым доме, чальцы NATO разам з дзяржавамі Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну збіраюцца даслаць астатняму свету важны сігнал наконт свайго адзінства і падтрымкі дэмакратычных каштоўнасцяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг праводзіць прэс-канферэнцыю напярэдадні саміту NATO ў Вашынгтоне. Брусель, Бельгія. 5 ліпеня 2024 года. (Фота: Dursun Aydemir / Anadolu Press / Abaca Press / East News)
Паглыбленне супрацы з Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыя і Паўднёвай Карэяй разглядаецца ў кантэксце адносінаў NATO з Кітаем. Паводле «The Wall Street Journal», у фінальнае камюніке саміту можа быць уключана крытыка Пекіну.
,,
«Над іх самітам навісла краіна, далёкая ад тэрыторыі Альянсу, пра якую NATO нават не згадвала пяць гадоў таму: Кітай. Сёння Пекін займае ўсё большае месца ў планах 32 чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу і іх блізкіх саюзнікаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне», – піша выданне.
Енс Стольтэнбэрг даўно выступае за ўзмацненне ролі NATO у супрацьдзеянні Кітаю. Ён адстойвае думку, што бяспека ў сённяшнім свеце – гэта не рэгіянальнае, а глабальнае пытанне. Бяспека Еўропы ўплывае на бяспеку Азіі і наадварот.
Стольтэнбэрг незадоўга да саміту ў Вашынгтоне выступіў з рэзкім асуджэннем Пекіну за падтрымку Расеі ў вайне з Украінай. Ён канстатуе, што КНР дзеліцца з РФ «многімі тэхналогіямі, такімі як мікраэлектроніка, якая з’яўляецца ключавой для Расеі для стварэння ракет». Паводле генеральнага сакратара Альянсу, дзеянні Кітаю «кідаюць выклік нашым каштоўнасцям, інтарэсам і бяспецы».
«Вайна ва Украіне дэманструе, наколькі блізкія паміж сабой Расея, Кітай, Паўночная Карэя і Іран. Кітай зʼяўляецца галоўным фактарам ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Прэзідэнт Сі і прэзідэнт Пуцін, усе яны хочуць, каб NATO і Злучаныя Штаты праваліліся ва Украіне, і калі Пуцін пераможа ва Украіне, гэта не толькі падбадзёрыць прэзідэнта Пуціна, але таксама падбадзёрыць прэзідэнта Сі», – заявіў Стольтэнбэрг у інтэрв’ю CBS. Паводле яго, тое, што адбываецца ва Украіне сёння можа адбыцца ў Азіі заўтра.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сістэму супрацьпаветранай абароны далёкага дзеяння «Patriot» у аэрапорце Вільні для бяспекі напярэдадні саміту NATO ў Вільні, Літва. 8 ліпеня 2023 года. (Фота: Mindaugas Kulbis / AP Photo / East News)
На саміце ў Вашынгтоне таксама прагучыць беларуская тэма, хаця дакладна застанецца на перыферыі.
У мінулы раз, на саміце ў Вільні, у выніковай дэкларацыі Беларусь згадвалася сем разоў у трох розных пунктах – у кантэксце агрэсіі супраць Украіны і паглыблення вайсковай інтэграцыі з РФ. Імаверна, гэтыя праблемы знойдуць сваё адлюстраванне ў выніковых дакументаў саміту і цяпер.
На саміт у Вашынгтоне зноў запрасілі абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую – яна возьме ўдзел у Грамадскім форуме NATO. Паводле прэс-служба беларускай лідаркі, Ціханоўская выступіць на шэрагу мерапрыемстваў, дзе распавядзе пра сітуацыю ў Беларусі.
Яна плануе акцэнтаваць увагу на гібрыдных атаках рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнні ядравай зброі ў Беларусі і магчымых сцэнарах далейшага развіцця падзеяў. Як падкрэсліла Ціханоўская, трэба зрабіць усё магчымае, каб Беларусь «не стала суцяшальным прызам для Пуціна».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.