навіны

Нямеччына распрацоўвае план перакідвання войскаў у выпадку нападу Расеі

Olaf Scholz, Олаф Шольц, Польша-Германия, Германя-Польша, переговоры (Фота: Белсат)
Olaf Scholz, Олаф Шольц, Польша-Германия, Германя-Польша, переговоры (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

У выпадку нападу РФ цягам 3–6 месяцаў трэба будзе перакінуць да 800 тысячаў жаўнераў NATO.

Бундэсвэр разам з саюзнікамі ў NATO у межах «Аператыўнага плану Нямеччына» (OPLAN DEU) распрацоўвае схему перакідвання вайскоўцаў на ўсход Еўропы ў выпадку магчымага ваеннага канфлікту Альянсу з Расеяй. Пра гэта паведамляе «DW» са спасылкай на артыкул выдання «Der Spiegel».
Olaf Scholz, Олаф Шольц, Польша-Германия, Германя-Польша, переговоры (Фота: Белсат)
Olaf Scholz, Олаф Шольц, Польша-Германия, Германя-Польша, переговоры (Фота: Белсат)
Пры нападзе Расеі на ўсходнім флангу NATO праз Нямеччыну цягам трох-шасці месяцаў неабходна будзе перакінуць да 800 тысячаў жаўнераў Альянсу, а таксама больш за 200 тысячаў адзінак рознай тэхнікі. Ключавой дарогай для вайсковай калоны з захаду на ўсход мае быць аўтамагістраль А2, што ідзе ад гораду Обэргаўзэн у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія да кальцавой аўтадарогі Берліну.
Бундэсвэр, улады земляў і федэральны ўрад працягваюць працу над гэтым сакрэтным планам, зазначае «Der Spiegel». У прыватнасці, распрацоўваецца пытанне бяспекі маршруту, яго вузкія месцы і альтэрнатывы, магчымасці цывільнай інфраструктуры для прыняцця і абслугоўвання такой колькасці тэхнікі і людзей. У якасці «вузкага месца» «Der Spiegel» называе мост Хоэнвартэ праз Эльбу на поўнач ад Магдэбурга даўжынёй амаль 1200 метраў. У выпадку дыверсіі або ракетнага нападу на яго A2 будзе цалкам паралізаваная.
Вулічнае жыццё Вільні, Уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Распрацаваны план абароны Вільні ў выпадку вайны навіны
«У гэтых сцэнарах пра салдатаў трэба будзе клапаціцца і размяшчаць падчас іх транспартавання, а для іх тэхнікі спатрэбяцца энергія і інфраструктура», – сказаў выданню прэзідэнт Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай абароны і дапамогі пры стыхійных бедствах Ральф Тыслер (Ralph Tiesler).
У Нямеччыне тэма магчымага нападу Расеі актыўна абмяркоўваецца ў публічнай прасторы пачынаючы з 2023 года. У пачатку лістапада 2023 года міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс выступіў з заклікам правесці маштабную мадэрнізацыю бундэсвэру, каб нямецкае войска адпавядала «патрабаванням ваеннага часу». Паводле яго, поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну змяніла сітуацыю з пагрозамі бяспекі на кантыненце, таму і грамадства, і войска Нямеччыны мусяць быць гатовыя да вайны.
Таксама летась у лістападзе аналітыкі Нямецкай рады замежнай палітыкі (DGAP) апублікавалі рэзанансны даклад пра пагрозу вайны Расеі і NATO. Развагі аналітыкаў грунтуюцца на дапушчэнні, што вайна ва Украіне будзе замарожаная. Паводле ацэнак DGAP, Расеі спатрэбіцца ад шасці да дзесяці гадоў, каб аднавіць сваё войска да такой ступені, каб яно наважылася напасці на NATO.
Belsat
Генерал бундэсвэру: Аднойчы нам, магчыма, давядзецца весці абарончую вайну з Расеяй навіны
У лютым 2024 года генеральны інспектар бундэсвэру генерал Карстэн Броер заявіў, што Нямеччыне варта быць гатовай да вайны праз пяць гадоў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10