навіны

У Польшчы задумалі стварыць для беларускіх пенсіянераў Універсітэт залатога веку

Мужчына сталага веку чытае
Мужчына сталага веку чытае. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Helena Jankovičová Kováčová / Pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Каманда, якая больш за 15 гадоў рабіла Універсітэт залатога веку ў Беларусі, плануе запусціць праект для беларусаў у Польшчы. Пакуль просіць ахвочых запоўніць анкету.

Пенсіянеры шпацыруюць у цэнтры Закапанэ, папулярнага гарналыжнага курорту ў Польшчы. 17 верасня 2024 года. Фота: Dominika Zarzycka/NurPhoto via Getty Images
Як беларусу атрымаць пенсію ў Польшчы: дакументы, праблемы, прыклады Рэпартаж

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых абвясціў пра стварэнне Універсітэту залатога веку для беларусаў у Польшчы. Далучыцца запрашаюць асобаў, старэйшых за 55 гадоў, якія «адчуваюць патрэбу ў цёплых стасунках і хочуць быць бліжэй да сваёй мовы, культуры, асяроддзя, бліжэй да сваіх». Запрашаюць і тых, хто гатовы ўвайсці ў лік стваральнікаў і выкладчыкаў – незалежна ад узросту.

,,

«Мы ведаем, як цяжка адаптавацца ў новай краіне, як складана здабыць сяброў і прыязнае атачэнне, як складана інтэгравацца ў розныя супольнасці, – пішуць аўтары праекту. – Мы хочам, каб у сталых беларусаў, якія перажываюць шмат стрэсу, з’явілася асяроддзе, якое падтрымлівае».


Запуск праекту на першым этапе: даследуюць патрэбы і магчымасці, каб зразумець, якім чынам маглі б працаваць адукацыйныя пляцоўкі. Да 1 чэрвеня ахвочых паўдзельнічаць просяць запоўніць анкету.


«У найбліжэйшыя месяцы мы плануем таксама правесці ў 2-3 польскіх гарадах сустрэчы са сталымі людзьмі, а таксама патэнцыйнымі выкладчыкамі, арганізатарамі і валанцёрамі, якія гатовыя працаваць разам з намі. На гэтыя сустрэчы мы запросім найперш тых, хто запоўніць форму заяўкі», – дадаюць арганізатары праекту.


Тых, хто захоча супрацоўнічаць далей, абяцаюць запрасіць у жніўні ў Акадэмію сеньёраў-лідараў, дзе хочуць развіваць важныя арганізатарскія кампетэнцыі, ствараць адукацыйныя ды іншыя планы дзейнасці для будучых пляцовак, каб ужо сёлета распачаць іх працу.


Гэты праект робяць людзі, якія больш за 15 гадоў працавалі над развіццём беларускага Універсітэту залатога веку. Яны запэўніваюць, што ведаюць, як працаваць са сталымі людзьмі і як «з нуля стварыць месца, якое будзе дапамагаць жыць актыўна і быць запатрабаванымі».


Праект у Польшчы дафінансаваны са сродкаў фонду «Polsko-Amerykańska Fundacja Wolności» ў межах праграмы «RITA – Przemiany w regionie», якую рэалізуе «Fundacja Edukacja dla Demokracji».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10