навіны

Суд ААН назваў парушэннем міжнароднага права акупацыю Ізраілем палестынскіх тэрыторыяў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будаўніцтва ізраільскага паселішча Гіват Хатамар на Заходнім беразе ракі Іярдан. 30 снежня 2016 года. (Фота: Ronan Shenhav / Flickr, CC BY-NC 2.0)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будаўніцтва ізраільскага паселішча Гіват Хатамар на Заходнім беразе ракі Іярдан. 30 снежня 2016 года. (Фота: Ronan Shenhav / Flickr, CC BY-NC 2.0)
podpis źródła zdjęcia

Рашэнне суду кансультацыйнае і не мае абавязковай моцы.

Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 19 ліпеня пастанавіў (PDF), што акупацыя Ізраілем земляў на Заходнім беразе ракі Іярдан і ва Усходнім Іерусаліме незаконная, парушае міжнароднае права і мусіць быць спыненая, за акупацыю належыць выплаціць рэпарацыі. Пастанова суда кансультацыйная і не мае абавязковай моцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будаўніцтва ізраільскага паселішча Гіват Хатамар на Заходнім беразе ракі Іярдан. 30 снежня 2016 года. (Фота: Ronan Shenhav / Flickr, CC BY-NC 2.0)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будаўніцтва ізраільскага паселішча Гіват Хатамар на Заходнім беразе ракі Іярдан. 30 снежня 2016 года. (Фота: Ronan Shenhav / Flickr, CC BY-NC 2.0)
Пытанне разглядалі на запыт Генеральнай асамблеі ААН, суд прасілі выказаць меркаванне наконт практыкі Ізраілю адносна палестынцаў і прававога статусу акупацыі. Суд у Гаазе пастанавіў, што акупацыя тэрыторыяў Палестынскай аўтаноміі незаконная, а Ізраіль мусіць як мага хутчэй яе спыніць.
Гаворка не пра ўвесь Ізраіль, што размешчаны ў гістарычнай вобласці Палестыны, а толькі пра тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі на Заходнім беразе ракі Іярдан і ва Усходнім Іерусаліме, які Ізраіль акупуе па вынікаў шасцідзённай вайны 1967 года. Пасля той вайны Ізраіль збудаваў на гэтых тэрыторыях каля 160 паселішчаў, у якіх цяпер жывуць каля 700 тысячаў ізраільцянаў. Паводле суда ААН, гэта раўназначна анексіі тэрыторыяў, над якімі Ізраіль не мае суверэнітэту.
Акрамя таго, суд адзначыў, што з вывадам ізраільскіх паселішчаў і войскаў з сектару Газа ізраільская акупацыя не спынілася, бо Ізраіль яшчэ чыніць актыўны кантроль над гэтай тэрыторыяй.
На акупаваных тэрыторыях, паводле суда ААН, Ізраіль ладзіць сістэмную дыскрымінацыю палестынскіх арабаў на падставах расы, рэлігіі ці этнічнага паходжання; эксплуатуе прыродныя рэсурсы, парушае права на самавызначэнне. За акупацыю і шкоду палестынцам Ізраіль мае выплаціць рэпарацыі.
Дзяржава Палестына – часткова прызнаная і толькі часткова падкантрольная сваім уладам. На Заходнім беразе ракі Іярдан Палестынская нацыянальная аўтаномія цалкам кантралюе толькі 17 % тэрыторыі, дзе жыве толькі 55 % насельніцтва. Яшчэ на чвэрці тэрыторыі палестынцы маюць цывільную адміністрацыю, а Ізраіль мае вайсковы кантроль, а на амаль 60 % тэрыторыі Ізраіль мае вайсковы і цывільны кантроль. Сектар Газа з 2007 года кантралявала не Палестынская нацыянальная аўтаномія, а тэрарысты «Хамас». Пасля атакі тэрарыстаў на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года Ізраіль вядзе вайну з тэрарыстамі ў сектары Газа і кантралюе вялікую частку тэрыторыі сектару.
Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу раскрытыкаваў пастанову суда ААН: сказаў, што «габрэйскі народ не акупанты на сваёй зямлі – ні ў нашай вечнай сталіцы Іерусаліме, ні на зямлі нашых продкаў у Юдэі і Самарыі». Ён дадаў, што законнасць ізраільскіх паселішчаў на Заходнім беразе Іярдану «не можа быць аспрэчаная». Апазіцыя ж настойвае на тым, што палітыка Ізраілю на Заходнім беразе памылковая, ёсць фактычнай анексіяй і «крадзяжом зямлі».
Яўген Пардэр. (Крыніца: vesty.co.il)
У Ізраілі пры выбуху дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі навіны
Палестынскія ўлады віталі пастанову Міжнароднага суда ААН. Аднак яна ні да чаго не абавязвае Ізраіль. Дый гэты суд не ўпершыню называе тое, што Ізраіль робіць на тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі, акупацыяй.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10