У Генштабе ЗСУ таксама правялі, колькі ракетаў з пачатку вайны запусцілі з тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штабу ЗСУ Аляксей Громаў.
«Асноўныя намаганні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь засяроджваюцца на вядзенні выведкі нашых войскаў, інжынерным абсталяванні сваіх пазіцыяў, а таксама правядзенні мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі.
,, Акрамя таго, ажыццяўляецца мініраванне пад’язных шляхоў, лясных дарог і мастоў у памежных з Украінай раёнах Берасцейскай вобласці», – паведаміў Громаў падчас брыфінгу, піша «Укрінформ».
Пры гэтым прыкметаў фармавання наступальных груповак у валынскім і палескім аперацыйных раёнах (г.з. з боку Беларусі) у Генштабе ЗСУ не назіраюць.
Громаў таксама распавёў, што з пачатку баявых дзеянняў Расея правяла 5722 самалётавылёты аператыўна-тактычнай авіяцыі і 551 пуск крылатых ракет тыпу «Іскандэр» і «Калібр». «З іх толькі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было ажыццёўлена 1211 самалётавылётаў, больш за 20% агульнай колькасці, і 61 пуск крылатых ракет тыпу »Іскандэр« з мэтай паражэння абʼектаў крытычнай інфраструктуры Украіны», – цытуе Громава «Інтэрфакс-Украіна».
Глеб Нержын belsat.eu