навіны

У Беларусі афрыканская чума свінняў? Лукашэнка даручыў разбірацца з ёй экс-міністру Шуневічу

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Цяпер ён галоўны паляўнічы і рыбак.

Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыняў былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, які цяпер узначальвае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Сярод пытанняў, якія яны абмяркоўвалі, была афрыканская чума свінняў.
«Яшчэ адна тэма вядомая з даўніх часоў – гэта барацьба з афрыканскай чумой свіней. Паляўнічых пажадана падлучыць, калі гэта трэба. Вы ў тэме, баяцца тут няма чаго. І паводле нейкіх там механізмаў кампенсацыі за здабычу кабана і іншае», – сказаў Лукашэнка Шуневічу.
У Беларусі перыядычна здараюцца выпадкі АЧС, але ўлады гэта хаваюць. Гэтак, у 2021 годзе адразу ў некалькіх раёнах кожнай з вобласцяў Беларусі зафіксавалі выпадкі афрыканскай чумы свінняў: агулам па краіне былі выяўленыя не менш як 89 выпадкаў АЧС сярод дзікоў і 52 выбухі захворвання свінняў у асабістых падворках, на 8 гаспадарках. Гэта вынікае з дакументу Міністэрства сельскай гаспадаркі для службовага карыстання, які апублікаваў Telegram-канал «Беларусь за МКАДом».
А ў кастрычніку Пружанскі райвыканкам пастанавіў забараніць гадаваць свіней у прысядзібных гаспадарках больш як у 40 вёсках раёну. Афіцыйна тлумачыцца, што мэта гэткай пастановы – узмацніць біялагічную абарону трох буйных свінагадоўчых комплексаў: «Казлы» і «Клепачы» (належаць ААТ «Жураўлінае») ды комплекс «Бор-Ліпы» (належыць ААТ «Ружаны-Агра»).
Чыноўнікі пагражаюць вяскоўцам, якія не выконваюць забароны, штрафам да 30 базавых велічыняў (870 рублёў). Але гэтая пагроза шмат для каго неактуальная. У шмат якіх вёсках, як распавялі «Белсату» жыхары, свінні павыміралі ад невядомай хваробы.
Макар Мыш belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10