Ды іншага абсталявання.
Міністэрства эканомікі Тайваня апублікавала пералік высокатэхналагічных тавараў, экспарт якіх у Расею і Беларусь забаронены. Беларусь пры гэтым адзначаецца як краіна, што можа дапамагаць РФ абыходзіць санкцыі.
У пералік увайшло і абсталяванне для вытворчасці падкладак для працэсараў, літаграфічнае абсталяванне для выпуску працэсараў, электронныя мікраскопы для кантролю выпускаемых працэсараў, паведамляе Digitimes.
Таксама ў спіс трапілі:
Нагадаем, што раней Тайвань узмацніў меры экспартнага кантролю высокатэхналагічных тавараў пры пастаўках у Беларусь, а перад гэтым – і ў Расею.
,, «З прычыны актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расеі ва Украіну, у мэтах удзелу ў міжнароднай супрацы прынятыя меры кантролю ў дачыненні да Беларусі», – гаварылася ў паведамленні Міністэрства эканомікі краіны.
Цяпер экспарт у Беларусь шэрагу найменняў высокатэхналагічных тавараў магчымы толькі пры асаблівым дазволе. У пераліку 57 тавараў: тэлекамунікацыйнае абсталяванне, працэсары, чыпы памяці, частотна-рэгуляваныя прывады падвойнага прызначэння, абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў.
Макар Мыш belsat.eu