У спіс унеслі некалькі авіязаводаў, суднабудаўнічых і навукова-даследчых інстытутаў.
Бюро прамысловасці і бяспекі пры Міністэрстве гандлю ЗША дадало ў спіс кампаній, з якімі амерыканскім фірмам забаронена весці бізнес без атрымання ўрадавай ліцэнзіі, 71 кампанію з Расеі і Беларусі.
У спіс унеслі некалькі авіязаводаў, суднабудаўнічых і навукова-даследчых інстытутаў. З беларускага боку ў спіс цяпер унесенае акцыянернае таварыства «Элерон».
,, «Кампанія »Commerce» дадае семдзесят адну арганізацыю з Расеі і Беларусі ў спіс суб’ектаў у рамках працяглай рэакцыі на ўварванне Расеі ва Украіну», – напісана ў Twitter Бюро прамысловасці і бяспекі ЗША.
ЗША і яе міжнародныя партнёры робяць усё магчымае, каб Расея не мела доступу да тэхналогій, якія дазволяць працягваць весці вайну. Гэта падкрэсліў Алан Эстэве, намеснік міністра гандлю ЗША па пытаннях прамысловасці і бяспекі.
Цяпер у так званым чорным спісе Міністэрства гандлю ЗША, які пашыраецца з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, знаходзяцца 322 кампаніі.
Алена Рувіна belsat.eu