Naviny

Ці была выбухоўка ў мікрааўтобусе? Вось што адказала польская мытня

img
Выбухоўка, знойдзеная, паводле беларускай мытні, у мікрааўтобусе, што заехаў у Беларусь з Польшчы. Фота: customs_bel / Telegram

Польскія мытнікі ўслед за памежнікамі зняпраўдзілі інфармацыю пра перавоз праз пункт пропуску ў Тэрэспалі буйной партыі выбухоўкі. У палаце падатковага адміністравання ў Любліне заявілі «Белсату», што звесткі, якія распаўсюджваюць беларускія службы, – гэта «прапагандысцкія высілкі рэжыму».