навіны

Сусед Мельнікавай кажа, што не бачыў яе ў кватэры з 1 сакавіка

Анжаліка Мельнікава
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Сусед на лесвічнай клетцы зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай паведаміў, што не бачыў жанчыны з 1 сакавіка, а жыла яна з дзецьмі ды нейкім мужчынам. Пра гэта ў суседа даведалася «Еўрарадыё».

Мужчына, якія жыў на адной лесвічнай клетцы з Анжалікай Мельнікавай у Варшаве, адзначыў, што не бачыў Мельнікавай з 1 сакавіка. Паводле яго, нейкі мужчына некалькі тыдняў таму выносіў з кватэры сабраныя рэчы. Пасля таго сусед не бачыў, каб хтосьці быў у кватэры. Выданне мяркуе, што мужчынам у кватэры Мельнікавай мог быць ейны былы муж Андрэй.


«Анжаліку сустракаў усяго пару разоў, мужчыну – часцей: ён выходзіў займацца спортам, можа, бегаў ці ў залу хадзіў», – сказаў сусед.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

У Брытаніі не расследуюць знікнення Мельнікавай, а калегі расказалі пра апошнія размовы з ёю

навіны

Анжаліка Мельнікава жыла ў гэтай кватэры два гады. З суседзямі амаль не мела зносінаў, кантакты абмяжоўваўся прывітаннямі.


Кватэра заўсёды была ціхая, калі не лічыць адной навагодняй вечарынкі год таму, расказаў сусед. На пытанне журналіста пра дзяцей ён адказаў лаканічна: «Дзеці як дзеці».


Каля дзвярэй кватэры, дзе жыла Анжаліка Мельнікава, стаяць дзве пары абутку, жаночы і дзіцячы, і гумовыя тэпцікі. Паштовая скрыня кватэры перапоўненая.


У пачатку тыдня каля дзвярэй стаялі дзіцячы ровар і самакат. Да выходных яны зніклі, адзначыў сусед. Дзе цяпер сям'я, невядома.


З Анжалікай Мельнікавай няма сувязі з 25 сакавіка. 7 красавіка ейны былы муж пацвердзіў, што іхныя непаўналетнія дочкі цяпер разам з ім на тэрыторыі Беларусі.


Сузаснавальнік фондаў «BY_Help» і «BYSOL» Аляксей Лявончык паведамляў «Белсату», што падаў заявы ў паліцыю Вялікай Брытаніі, куды меркавана паляцела Мельнікава, пра ейнае знікненне, але 8 красавіка стала вядома, што ў Вялікай Брытаніі гэтай справы не расследуюць.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10