навіны

«Шпіянаж» на карысць Ватыкану і чарговыя суды за 2020 год. Рэпрэсіі 8 красавіка

турма
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Бярозе прайшлі чарговыя суды – верагодна, за пратэсты 2020 года, піша «Вясна». Пра гэта ды іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у аглядзе рэпрэсіяў.

28 сакавіка ў Бярозе паводле палітычнай справы судзілі 2 мясцовых жыхароў – Кірыла Карпеша і Андрэя Бурына. У пачатку студзеня актывісты паведамлялі, што Бурына і Карпеша затрымалі «месяцам раней» у сувязі з пратэстамі, што праходзілі 10 жніўня 2020 года. Абодва пасля бярозаўскага ІЧУ былі змешчаныя ў берасцейскае СІЗА паводле гэтай справы.


З лета 2024 года ў Бярозе пачалі судзіць паводле крымінальнага артыкулу 342 за мірныя пратэсты лета 2020 года. Жыхароў Бярозы судзяць групамі па 2 – 4 чалавекі. На сёння вядома пра 24 асуджаных (без уліку Бурына і Карпеша).


Пакараны 11 гадамі зняволення ксёндз Генрых Акалатовіч перадаў вестку з-за кратаў напярэдадні свайго 65-годдзя 8 красавіка. Ён апавёў дэталі сваёй справы. Было вядома, што яго судзілі нібыта за здраду дзяржаве, але з паведамлення вынікае, што яго «абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкану». Ксёндз назваў гэта «грубай правакацыяй».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by

У Беларусі звольненыя восем суддзяў, якія рэпрэсавалі беларусаў

навіны

Святар падкрэсліў, што ніколі не быў шпіёнам, што ён слуга Бога, а судзяць не яго, а «ўсю Каталіцкую царкву ў Беларусі».


Паводле святара, у ягонай справе «няма ні слова праўды, ні аднаго факту, што выкрывае яго ў шпіянажы, а ўсё абвінавачванне будуецца на хлусні, пагрозах і шантажы». Ксёндз падкрэсліў, што з дзясяткаў сведак, сярод якіх ёсць чыноўнікі і вайскоўцы, ніхто не даў супраць яго «выкрывальных паказанняў».


У паведамленні Акалатовіча таксама ідзе гаворка пра няправільны пераклад ягонага тэксту на польскай мове ў матэрыялах справы. Верагодна, вядзецца пра нейкі ліст. Таксама згадваюцца эксперты з Міністэрства абароны, з чаго можна зрабіць выснову, што святару маглі інкрымінаваць нібыта перадачу нейкіх звестак на ваенную тэматыку.


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» чарговыя кнігі, піша «Вясна». Гэта друкаваныя выданні «Даведнiк беларускага журналіста» (Фенрых Пшэмыслаў, Вячорка Вінцук), а таксама «Беларусь на разломе» (Яраслаў Раманчук, Леанід Зайко). Яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» судом Партызанскага раёну Менску 4 красавіка.

Грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер, якога ў Беларусі асудзілі ў 2024 годзе на смяротнае пакаранне. Фота: sb.by

Летась у свеце пакаралі смерцю максімальную колькасць людзей з 2015 года

навіны

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонкі ў Facebook «Ольг’ерд Мамаєнко» і «Беларускi Моладзевы Хаб», Telegram-каналы і чаты «Диаспора Беларусов Мира», «Рабочы Рух чат», «Vladimir Pogosyan |Official», старонка ў «Аднакласніках» «Свободный Гомель FREE GOMEL», а таксама старонкі ў сацсетках Аляксандра Баля.


«Amnesty International» апублікавала даклад, у якім Беларусь апынулася ў ліку 46 краінаў, якія выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе, перадае «Вясна».


Ува ўсім свеце праваабаронцы налічылі прынамсі 2075 вынесеных смяротных выракаў і не менш за 1508 пакаранняў смерцю. Адсутнасць звестак датычна шэрагу краінаў, вядомых сваёй практыкаю ўжывання найвышэйшай меры пакарання, паказвае на тое, што маштабы могуць быць значна большымі, адзначаюць праваабаронцы.


А Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. Зафіксаваны летась прысуд – у справе нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага за «акт тэрарызму» паводле некалькіх крымінальных артыкулаў у межах працэсу, што праходзіў у закрытым рэжыме.


Крыгер быў памілаваны і перададзены Нямеччыне падчас шырокага абмену зняволенымі паміж Расеяй і краінамі Захаду.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10