навіны

Продажы новых легкавікоў выраслі ў першым квартале ў 1,7 разу

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аўтамабіль «Geely». Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

У першым квартале 2025 года ў Беларусі было прададзена больш за 13 тысяч новых легкавых аўтамабіляў. Гэта ў 1,7 разу больш за продажы першага квартала 2024 года, паведамляе аўтамабільная асацыяцыя «БАА».

Больш за ўсё першыя тры месяцы 2025 года ў Беларусі куплялі новыя «Geely» (42 % ад усіх купляў) і «LADA» (33 %).


«Сумарна на названыя брэнды прыпадае 75 % продажаў новых легкавых аўтамабіляў удзельнікамі БАА», – піша асацыяцыя.


Нягледзячы на рост паводле вынікаў квартала, у сакавіку продажы ўпалі ў параўнанні з лютым на 6,9 %.


«Прыкметней за ўсё запаволіўся попыт на "зялёныя аўтамабілі" – іх доля апусцілася ніжэй за 12 % у сукупных сакавіцкіх продажах легкавых аўтамабіляў. Мы звязваем гэта са зменамі ва ўмовах фінансавання, якія часова паўплывалі на пакупніцкую актыўнасць. Нягледзячы на сакавіцкую паўзу, мы захоўваем аптымізм», – робіць высновы БАА.


Відаць, пад зменамі ва ўмовах фінансавання маецца на ўвазе тое, што многія банкі паднялі ў сакавіку крэдытныя стаўкі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10