навіны

Рэпрэсіі супраць беларускага народу за 6 чэрвеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Суд над журналістамі і справа групоўкі «Буслы ляцяць».

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць свайго ж народу, здзейсненыя 6 чэрвеня.
– У панядзелак 6 чэрвеня распачаўся судовы працэс па «справе БелаПАН». Ён пройдзе ў закрытым рэжыме.
Фігуранты − журналіст і медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, ягоная нявеста Ірына Злобіна, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў.
Іх абвінавачваюць па арт. 342 – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»; арт. 243 – «Ухіленне ад выплаты падаткаў»; арт. 361.1 – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», а Андрэя Аляксандрава яшчэ і па арт. 356 – «Здрада дзяржаве».
Журналіст Андрэй Аляксандраў напярэдадні працэсу перадаў з няволі запіску, якую прасіў апублікаваць менавіта сёння, у дзень суда.
– У судзе пачалі разглядаць справу групоўкі «Буслы ляцяць». Па ёй праходзяць шасцёра фігурантаў. Працэс адбываецца ў Менскім гарадскім судзе, яго вядзе Анастасія Папко. Паводле праваабаронцаў, на разгляд справы прыйшлі двое пацярпелых разам з групай падтрымкі ў выглядзе «ябацек». Тыя мелі пры сабе георгіеўскія стужкі і Z-сімволіку.
Маці палітвязня Аляксея Іванісава ўступіла з імі ў перабранку, бо «ябацькі» крычалі, што з-за такіх, як Аляксей, маўляў, «усё і адбываецца» і «можа пачацца вайна». 76-гадовая жанчына нешта адказала ім, у выніку на яе выклікалі нарад міліцыі і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
– Дырэктара газеты «Беларусы і рынак» абвінавацілі ў «распальванні варажнечы, спалучаным з гвалтам альбо здзейсненым службовай асобай». Паводле гэтага артыкулу (130 ч.2) Канстанціну Залатых пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён застаецца ў СІЗА.
– Затрыманы былы памежнік, які звольніўся пасля падзей 2020 года. Паводле тэлеграм-каналу ГУБАЗіКа, Валерый Ільючык нібыта звяртаўся па дапамогу ў фонд BYSOL. Але сілавікі не агучваюць канкрэтных абвінавачанняў супраць мужчыны.
Belsat

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа разграмілі менскі дом Валерыя Цапкалы

навіны
– ГУБАЗіК разграміў менскі дом Валерыя Цапкалы. Падчас ператрусу сілавікі паламалі мэблю, пабілі посуд, выбілі вокны і раскідалі рэчы.
– Журналіста бабруйскага выдання «Коммерческий Курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 содняў арышту. Яго абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд адбыўся на тэрыторыі ІЧУ.
– Супрацоўніцу «Кнігаўкі» і літаратурную аглядальніцу Насту Карнацкую перазатрымалі пасля першых 13 содняў і асудзілі яшчэ раз паводле адміністратыўнага артыкула.
Яе разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам затрымалі 16 траўня ў першы дзень працы кнігарні «Кнігаўка», якую адкрыла выдавецтва «Янушкевіч».
– Сам Андрэй Янушкевіч атрымаў яшчэ 8 содняў адміністратыўнага арышту, паведамляе тэлеграм-канал «BY_culture».
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10